Запрашаем шахматыстаў 2010 г.н. і маладзейшых пазмагацца за выкананне нормы 4 разраду ў кваліфікацыйным турніры па шахматах, які пройдзе ў нашым клубе з 12 па 26 кастрычніка 2024 года.

Месцы ў турніры скончыліся, рэгістрацыя спыненая. Далучайцеся да нашага тэлеграм-канала, каб загадзя даведвацца аб наступных турнірах

Палажэнне
аб правядзенні дзіцячага кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом у Зялёным лузе (г. Мінск, вул.Усходняя, 56 паглядзець на мапе) з 12 па 26 кастрычніка 2024 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2010 г.н. і маладзейшыя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах, і не маюць на момант пачатку кожнага туру падвышанай тэмпературы ці іншых прыкметаў захворвання.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Унёскі і рэгістрацыя.
    Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску.
    Унёсак за ўдзел у турніры пры рэгістрацыі да 11 кастрычніка складае 45 рублёў для ўсіх шахматыстаў і 40 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом. Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 12 кастрычніка магчымая з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з уплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20%.
    Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі: 
    1. па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    3. у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытцкага, 29 з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    4. на сайце клуба з аплатай праз сістэму "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

    Месцы ў турніры скончыліся, рэгістрацыя спыненая. Далучайцеся да нашага тэлеграм-канала, каб загадзя даведвацца аб наступных турнірах

  6. Праграма спаборніцтваў.
    • 12.10: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 тур;
    • 13.10: 10:00 – 2-3 тур;
    • 19.10: 10:00 – 4-5 тур;
    • 20.10: 10:00 – 6-7 тур;
    • 26.10: 10:00 – 8-9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
    • Кожны гульнявы дзень з двума турамі (акрамя 12.10) паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
  7. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  8. Узнагароджанне ўдзельнікаў. 
    Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  9. Узнагароджанне трэнераў. 
    Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру забяспечваюцца бясплатнай кавай.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне. 
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

Шахматны дом у Зялёным лузе (вул.Усходняя, 56)

Месцы ў турніры скончыліся, рэгістрацыя спыненая. Далучайцеся да нашага тэлеграм-канала, каб загадзя даведвацца аб наступных турнірах.

Рэгістрацыя ў турнір на 4 разрад

Каб аплаціць турнірны ўнёсак з дапамогай банкаўскай карткі ці праз АРІП, ці праз сэрвіс "Аплаці" запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Вы можаце аплаціць унёсак адразу за некалькіх удзельнікаў - для гэтага запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Дадаць у спіс аплаты", пасля гэтага зноў запоўніце палі ніжэй для другога ўдзельніка і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Поўнае апісанне працэдуры замовы і аплаты

Мерапрыемтсва:

Прозвішча *
Імя *
Год нараджэння *
Клуб ці спартыўная школа
Трэнер
Тэлефон *
* Абавязковыя палі
Кошт: 50.00 BYN
Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: