Запрашаем шахматыстаў 2010 г.н. і маладзейшых пазмагацца за выкананне нормы 4 разраду па шахматах у кваліфікацыйным турніры, які пройдзе з 16 па 30 лістапада 2024 года ў Шахматным доме на Партызанскім.

Норма 4 разряду складае 60%, гэта 5,5 балаў з 9 магчымых.

Палажэнне
аб правядзенні дзіцячага кваліфікацыйнага турніру на 4 разрад

  1. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Партызанскім (г. Мінск, пр.Партызанскі, 30А паглядзець на мапе) з 16 па 30 лістапада 2024 г.
  2. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  3. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя 2010 г.н. і маладзейшыя, якія яшчэ не маюць разраду па шахматах, і не маюць на момант пачатку кожнага туру падвышанай тэмпературы ці іншых прыкметаў захворвання.
  4. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  5. Унёскі і рэгістрацыя.
    Рэгістрацыя ажыцяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску ў наступныя тэрміны:
    1. Да 12 лістапада - закрытая рэгістрацыя толькі для сябраў клуба Шахматны дом.
      Турнірны ўнёсак для сябраў клуба пры рэгістрацыі да 12 лістапада складае 40 рублёў. Рэгістрацыя з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску ажыцяўляецца ў адным з клубаў у іх працоўны час:
      • у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А (у працоўны час клуба)
      • у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытыцкага, 29 (у працоўны час клуба)
      • у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 (у працоўны час клуба)
    2. З 13 па 15 лістапада - адкрытая рэгістрацыя для ўсіх ахвотных.
      Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі з 13 па 15 лістапада складае 50 рублёў. Рэгістрацыя з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску ажыцяўляецца адным з наступных спосабаў:
    3. 16 лістапада - толькі пры наяўнасці вольных месцаў.
      Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 16 лістапада магчымая па месцы правядзення турніру ў клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёску, павялічанага на 20% (60 рублёў).
    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа змясціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
  6. Праграма спаборніцтваў.
    • 16.11: 10:00 – адкрыццё, 10:15 – 1 тур;
    • 17.11: 10:00 – 2-3 тур;
    • 23.11: 10:00 – 4-5 тур;
    • 24.11: 10:00 – 6-7 тур;
    • 30.11: 10:00 – 8-9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
    • Кожны гульнявы дзень з двума турамі (акрамя 16.11) паміж турамі прадугледжаны перапынак на сок і пячэнне.
  7. Вызначэнне месцаў.
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгальца ўсечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгальца
    3. Каэфіцыент Бергера
  8. Узнагароджанне ўдзельнікаў.
    Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  9. Узнагароджанне трэнераў.
    Трэнер пераможцы турніру ўзнагароджваецца дыпломам. Усе трэнеры ўдзельнікаў падчас турніру частуюцца бясплатнай кавай.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Удзельнікі з падвышанай тэмпературай і іншымі прыкметамі захворвання да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі гэтага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.

 

Шахматны дом на Партызанскім (пр.Партызанскі, 30А)

 

Далучайцеся да нашага теэлеграм-каналу, каб загадзя даведвацца пра наступныя турніры

Рэгістрацыя ў турнір на 4 разрад

Каб аплаціць турнірны ўнёсак з дапамогай банкаўскай карткі ці праз АРІП, ці праз сэрвіс "Аплаці" запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Вы можаце аплаціць унёсак адразу за некалькіх удзельнікаў - для гэтага запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Дадаць у спіс аплаты", пасля гэтага зноў запоўніце палі ніжэй для другога ўдзельніка і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Поўнае апісанне працэдуры замовы і аплаты

Мерапрыемтсва:

Прозвішча *
Імя *
Год нараджэння *
Клуб ці спартыўная школа
Трэнер
Тэлефон *
* Абавязковыя палі
Кошт: 50.00 BYN
Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: