У Гародні з 10 па 16 жніўня праходзіў міжнародны турнір «Гродна - опэн». У турніры «В», у якім выступалі шахматысты 2006 года нараджэння і маладзей, прынялі ўдзел 40 шахматыстаў з Беларусі і Расіі. Рэгламент турніру - швейцарка 9 тураў з кантролем 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 30 секунд пасля кожнага ходу.

Сярод удзельнікаў турніру гуляла сябра клуба «Шахматны дом» Койшман Карына (2009 год нараджэння). Трэнер (майстар спорту Койшман Яўген Навумавіч) сваёй вучаніцай застаўся задаволены. Карына набрала 5 з паловай балаў. Напрацягу турніру яна абыграла двух сваіх пастаянных суперніц па чэмпіянаце Беларусі і некалькіх моцных першаразраднікаў. Пасля 7 тураў Карына дзяліла 1 месца і рэальна прэтэндавала на перамогу ў турніры, але паражэнне ў 8 туры будучаму пераможцу турніру і крыўднае паражэнне ў апошняй выйгранай партыі пазбавілі яе такой магчымасці. У выніку Карына, як і ў мінулым годзе, стала лепшай сярод дзяўчынак. Вось некалькі прыкладаў яе актыўнай гульні ў турніры:

Обухава-Койшман

Позиция 1

1…кh3! 2.gh фg5+ 3.Крh1 л:f2 4.сg4 л:h2+ 5.крg1 ф:е3+ і мат непазбежны

Койшман-Шыдлоўскі

Позиция 2

1.ке4! Фf4+ 2.Крb1 к:е4 3.ф:с7+ Кра8 4.лd3 кс3+ 5.л:с3 dс 6.л:е7 і мат непазбежны

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: