Прыведзеная ніжэй інфармацыя з'яўляецца афіцыйнай прапановай (афертай) любой фізічнай асобе заключыць дамову. Акцэпт аферты (прыняцце ўмоў дамовы) азначае, што Кліент згодны з усімі палажэннямі гэтай прапановы, і раўназначны заключэнню дамовы аб аказанні паслуг. Датай заключэння дамовы лічыцца дата ўнясення аплаты.

Настойліва раім Вам азнаёміцца з афертай. Дамова-аферта публікуецца на сайце https://chesshouse.by.

ПУБЛІЧНАЯ АФЕРТА (ДАМОВА) НА ПРАДАСТАЎЛЕННЕ ПАСЛУГ

г.Мінск 15.08.2024 г.

Дадзеная Публiчная дамова (далей названая па тэксце «Дамова») вызначае парадак аказання паслуг па арганізацыі заняткаў шахматамі, далей названыя «Паслугі», а таксама ўзаемныя правы, абавязкі і парадак узаемаадносін паміж Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Чайлд Кінг» (ТАА «Чайлд Кінг») (Пасведчанне аб рэгістрацыі № 192972392 ад 21.09.2017), названым далей «Выканаўца», у асобе дырэктара Жывіцкай Яніны Аляксандраўны, які дзейнічае на падставе Статуту, і замоўцам Паслуг, названым далей «Замоўца», якія прынялі публічную прапанову (аферту) аб заключэнні гэтай Дамовы.

  1. АЗНАЧЭННІ, ЯКІЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЦА Ў ДАДЗЕНАЙ ДАМОВЕ

    1.1. У мэтах дадзенай аферты ніжэйпрыведзеныя тэрміны і азначэнні выкарыстоўваюцца ў наступным іх значэнні:

    Дамова - дамова паміж Замоўцам і Выканаўцам на аказанне паслуг па арганізацыі заняткаў шахматамі, які заключаецца з дапамогай аплаты аферты;

    Аферта - дадзены дакумент, публічная дамова. Публікацыя (размяшчэнне) тэксту публічнай дамовы на сайце https://chesshouse.by з'яўляецца публічнай прапановай (афертай), адрасаванай шырокаму колу асоб з мэтай аказання пэўных відаў паслуг (п.2. Арт.407 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь);

    Фактам, што пацвярджае заключэнне публічнай дамовы з боку Замоўцы паслуг, з'яўляецца яго аплата - акцэпт (п.3 Арт.408 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь);

    Акцэпт аферты - поўнае і безумоўнае прыняцце аферты шляхам ажыццяўлення дзеянняў, указаных у пункце 5.2. дадзенай Дамовы. Акцэпт аферты стварае дамову.

    Замоўца - асоба, якая ажыццявіла аплату аферты; з'яўляецца спажыўцом паслуг па заключанай Дамове. Дамова можа заключацца на карысць непаўналетніх трэціх асоб іх бацькамі (законнымі прадстаўнікамі).

  2. ПРАДМЕТ ДАМОВЫ

    2.1. Выканаўца абавязуецца аказаць Паслугі, а Замоўца абавязуецца прыняць Паслугі, аказаныя Выканаўцам, і аплаціць іх у парадку і на ўмовах, якiя вызначаны гэтай Дамовай.

    2.2. Пералік Паслуг, якія могуць быць аказаны ў рамках гэтай Дамовы, тэрміны прадастаўлення Паслуг і іншыя ўмовы, якія вызначаюць парадак аказання Паслуг, а таксама іншая інфармацыя, якая з'яўляецца істотнай для аказання Паслуг, размяшчаецца Выканаўцам на сайце https://chesshouse.by

    2.3. Выканаўца пакідае за сабой права ўносіць змены ў дадзеную Дамову, у сувязі з чым Замоўца абавязваецца перад атрыманнем Паслуг азнаёміцца з актуальнай версіяй Дамовы і іншай інфармацыяй.

  3. АПЛАТА АФЕРТЫ И ЗАКЛЮЧЭННЕ ДАМОВЫ.

    3.1. Дадзеная дамова з'яўляецца публічнай дамовай (арт.396 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь), у адпаведнасці з якім Выканаўца бярэ на сябе абавязальніцтва па аказанні Паслуг у дачыненні да нявызначанага кола асоб (Замоўцаў), якія звярнуліся па названыя Паслугі.

    3.2. Публікацыя (размяшчэнне) тэксту гэтай Дамовы на сайце http://chesshouse.by з'яўляецца публічнай прапановай (афертай) Выканаўцы, адрасаванай нявызначанаму колу асоб заключыць гэтую Дамову (п.2. арт.407 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь).

    3.3. Заключэнне гэтай Дамовы ажыцяўляецца шляхам далучэння Замоўцы да гэтай Дамовы цалкам, без якіх-небудзь умоў, выключэнняў і абмовак (арт.398 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь). На падставе вышэйпададзенага, уважліва азнаёмцеся з тэкстам аферты Дамовы, і, калі вы не згодныя з якім-небудзь пунктам аферты, вам прапануецца адмовіцца ад выкарыстання Паслугі, якая прадастаўляецца Выканаўцам.

    3.4. Фактам, які пацвярджае прыняцце Замоўцам умоў гэтай Дамовы, з'яўляецца аплата Замоўцам Паслуг ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаны гэтай Дамовай (п.3 арт.408 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь).

    3.5. Гэтая Дамова, пры ўмове выканання парадку яе аплаты, лічыцца заключанай у простай пісьмовай форме (п.2, п.3 арт.404 і п.3 арт.408 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь) і, адпаведна, не патрабуе афармлення на паперы і мае поўную юрыдычную сілу.

    3.6. Дадзеная Аферта з'яўляецца сапраўднай ў той рэдакцыі і на тых умовах, якія існавалі на момант яе аплаты.

    3.7.Оплата Услуг осуществляется согласно условиям настоящего договора, указанных в п.5.2.

  4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ

    4.1. Выканаўца абавязваецца:

    4.1.1. аказать Замоўцы Паслугі ў аб'ёме і ў тэрміны, ўзгодненыя бакамі гэтай Дамовы.

    4.1.2. з дапамогай размяшчэння на сайце https://chesshouse.by даць Замоўцы дакладную інфармацыю аб характары, аб'ёме паслуг, якія прадстаўляюцца, месцы і спосабах іх прадастаўлення, кошце Паслуг, умовах аплаты (калі яны адрозніваюцца ад пазначаных у п.5.2.) і іншую інфармацыю, неабходную ў межах выканання ўмоў гэтай Дамовы.

    4.1.3. неадкладна апавясціць Замоўцу аб узнікненні форс-мажорных абставінаў, якія могуць паўплываць на аб'ём і якасць Паслуг, якія аказваюцца Выканаўцам, з дапамогай размяшчэння актуальнай інфармацыі на сайце http://chesshouse.by не пазней за адзін каляндарны дзень да тэрміну аказання паслуг;

    4.2. Выканаўца мае права:

    4.2.1. ў аднабаковым парадку ўносіць змены, дапаўненні ў дадзены Дагавор, пра якія Замоўца лічыцца належным чынам апавешчаным з моманту публікацыі змененай версіі Дамовы на сайце https://chesshouse.by.

    4.2.2. прыцягваць трэціх асоб для выканання сваіх абавязацельстваў па дадзенай Дамове, а таксама выкарыстоўваць паслугі / працы трэціх асоб, якія забяспечваюць магчымасць прадастаўлення Паслуг, прадугледжаных гэтай Дамовай.

    4.2.3. патрабаваць выканання Замоўцам правілаў тэхнікі бяспекі, правілаў паводзін у грамадскіх месцах, беражлівых адносін да маёмасці Выканаўцы і трэціх асоб;

    4.2.4. у выпадку нанясення шкоды Замоўцам маёмасці Выканаўцы і / ці трэціх асоб патрабаваць у Замоўцы пакрыцця нанесенай шкоды ў поўным аб'ёме.

    4.3. Замоўца абавязуецца:

    4.3.1. выконваць правілы тэхнікі бяспекі, правілы паводзін у грамадскіх месцах, беражлівых адносін да маёмасці Выканаўцы і / ці трэціх асоб, паводзіць сябе паважліва ў адносінах да іншых наведвальнікаў, не дапускаць дзеянняў, якія ствараюць небяспеку для навакольных.

    4.3.2. у выпадку нанясення шкоды Замоўцам маёмасці Выканаўцы і / ці трэціх асоб, пакрыць прычыненую шкоду ў поўным аб'ёме.

    4.3.3. выконваць умовы гэтай Дамовы.

    4.3.4. аплаціць Паслугу згодна з умовамі гэтай Дамовы.

    4.3.5. Атрымліваць аказваемыя паслугі, а менавіта наведваць самастойна або арганізоўваць наведванне дзіцём (дзецьмі) у адпаведнасці з раскладам аплачаных заняткаў і тэрмінам дзеяння абанемента.

    4.3.6. Забяспечваць нагляд за дзіцём да і пасля заняткаў , а таксама ў час перапынкаў, перадаць яго ў рукі Выканаўцы (трэціх асоб, прыцягнутых Выканаўцам для аказання паслугі ў адпаведнасці з пунктам 4.2.2. дадзенай Дамовы) і забраць адразу пасля заканчэння заняткаў.

    4.4. Замоўца мае права:

    4.4.1. патрабаваць ад Выканаўцы належнага аказання Паслуг у адпаведнасці з гэтай Дамовай

  5. КОШТ, ПАРАДАК І ТЭРМІНЫ АПЛАТЫ ПАСЛУГ

    5.1. Кошт паслуг, якія прадстаўляюцца паводле дадзенай публічнай аферты, вызначаецца зыходзячы з абранага Заказчыкам віду паслуг і яго кошту, інфармацыя пра якія размешчана на сайце http://chesshouse.by.

    5.2. Кошт Паслуг па дадзенай Дамове аплачваецца Замоўцам на ўмовах 100% перадаплаты, у парадку наяўнага разліку ў месцы прадастаўлення Паслуг або ў безнаяўным парадку на рахунак Выканаўцы (па рэквізітах, пазначаных на сайце http://chesshouse.by) ці анлайн на сайце https://chesshouse.by не пазней за 1 (адзін) банкаўскі дзень да моманту аказання Паслуг.

    5.3. Усе выдаткі Замоўцы, звязаныя з пералічэннем грашовых сродкаў Выканаўцу, здзяйсняюцца Замоўцам.

    5.3. У выпадку ажыццяўлення безнаяўнай аплаты Замоўцам, Выканаўца прымае на сябе абавязацельствы па аказанні Паслуг толькі пасля атрымання ад Замоўцы пацверджання аб аплаце, шляхам прадастаўлення квітанцыі або інфармацыі на E-mail Выканаўцы.

  6. ПАРАДАК ЗДАЧЫ-ПРЫЁМКІ АКАЗАНЫХ ПАСЛУГ

    6.1. Аказанне Паслуг Замоўцу не суправаджаецца складаннем акта выкананых работ.

    6.2. Прадастаўленне Паслуг у межах гэтай Дамовы пацвярджаецца фактам спажывання Замоўцам аказаных яму Паслуг.

  7. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

    7.1. За невыкананне, альбо неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па дадзенай Дамове вінаваты Бок нясе адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з улікам асаблівасцяў, устаноўленых гэтай Дамовай.

    7.2 Выканаўца не нясе адказнасці па Аферце:
    - за шкоду, нанесеную жыццю і здароўю Замоўцы па яго ўласнай віне або па віне трэціх асоб або ў выпадку невыканання ім правіл тэхнікі бяспекі ў момант аказання Паслугі;
    - за неадпаведнасць фактычна прадастаўленых Паслуг суб'ектыўным чаканням і уяўленням Замоўцы аб такіх Паслугах.

  8. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ ДАМОВЫ, ПАРАДАК ЯЕ ЗМЯНЕННЯ І СКАСАВАННЯ

    8.1. Дадзеная Дамова лічыцца заключанай з моманту аплаты Паслуг Замоўцам і дзейнічае да моманту выканання Паслуг Выканаўцам.

    8.2. Змена дамовы адбываецца шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі аб змяненні ўмоваў дамовы на сайце https://chesshouse.by

    8.3 Дамова можа быць скасавана Выканаўцам у сувязі з немагчымасцю Выканаўцы аказаць Паслугу Замоўцу, вяртанне грашовых сродкаў у гэтым выпадку за аказаныя паслугі Замоўцу ажыццяўляецца на працягу 30 банкаўскіх дзён у памеры, прапарцыйным неаказанай частцы Паслугі, тым жа спосабам, якім была здзейснена аплата Паслугі.

    8.4 У выпадку нез'яўлення Замоўцы па месцы аказання Паслугі ў дзень і час аказання Паслугі сапраўдны Дагавор лічыцца скасаваным з ініцыятывы Замоўцы ў аднабаковым парадку.

    8.5 Замоўца безумоўна пагаджаецца з тым, што ў выпадку скасавання дадзенай Дамовы ў аднабаковым парадку з яго ініцыятывы, ён губляе права патрабаваць ад Выканаўцы вяртання сум, выплачаных у лік аплаты Паслуг, нават у выпадку, калі тэрмін аказання дадзеных Паслуг яшчэ не скончаны ці яшчэ не наступіў.

  9. ІНШЫЯ ЎМОВЫ

    9.1. Бакі безумоўна згаджаюцца з тым, што гэтая Дамова заключана па месцы аказання паслугі.

    9.2. Бакі безумоўна прызнаюць юрыдычную моц тэксту гэтай Дамовы.

  10. ВЫКАНАЎЦА

    ТАА «Чайлд Кінг»
    220131, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, 4-ы завулак Кальцова, дом 51, офіс 92
    пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №192972392 выдадзенае 21 верасня 2017 г. Мінскім гарвыканкамам
    УНП 192972392
    Р/с BY82MTBK30120001093300124307 BIC MTBKBY22
    Адрас банка: г. Мінск, вул. Талстова, 10
    ЗАТ «МТБанк»