У студзені 2019 у нас пачнуць працаваць новыя дзіцячыя і дарослыя групы для пачаткоўцаў на Пушкіна 28, а таксама ў новым філіяле на вул.Чапаева 3. Пачатак новага года - выдатны час, каб прывесці дзіця (або прыйсці самому) на заняткі шахматамі! Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто раіць нашу шахматную школу сваім сябрам і знаёмым.

Філіял шахматнай школы на Чапаева 3

У студзені Шахматны дом адкрывае першы філіял сваёй шахматнай школы па адрасе вул.Чапаева 3. Гэта месца ў цэнтры горада, побач ёсць прыпынкі амаль усіх трамваяў, а таксама аўтобусаў №18,19,26,37,39, а станцыя метро Плошча Перамогі - у 10 хвілінах хады. Такім чынам мы пашыраем сваю прысутнасць на шахматнай мапе горада. Пакуль на Чапаева 3 будуць працаваць толькі групы для пачаткоўцаў: 3 дзіцячыя і 1 дарослая. Але з наступнага навучальнага года мы плануем павялічыць колькасць груп для пачаткоўцаў, а таксама адкрыць групы другой ступені навучання і, магчыма, групы для разраднікаў.

Набор у новыя дзіцячыя групы са студзеня: першы тыдзень заняткаў бясплатна

У студзені пачнуць працаваць новыя дзіцячыя групы для пачаткоўцаў, першы тыдзень заняткаў у гэтых новых групах будзе бясплатным!

На вуліцы Чапаева 3:

  1. Панядзелак, середа 17:20-17:50 - група для малышоў (3-4 гады)
  2. Панядзелак, середа 18:00-19:00 - малодшая група (5-6 год)
  3. Панядзелак, середа 19:00-20:00 - старэйшая група (ад 7 гадоў і старшэй)

На праспекце Пушкіна 28:

  1. Панядзелак, пятніца 17:30-18:30 - старэйшая група (ад 7 гадоў і старшэй)
  2. Аўторак 19:30-20:30 - малодшая група (5-6 год)
  3. Серада 16:00-17:00 - змяшаная група (5-8 год)

Калі вашае дзіця ўжо трохі ўмее гуляць у шахматы, магчыма яно зможа далучыцца да груп, якія працуюць у нас з верасня 2018 года. Вызначыць узровень можна на бясплатным пробным занятку з дапамогай нашых трэнераў.

2 новыя дарослыя групы для пачаткоўцаў са студзеня

У студзені адкрыюцца 2 новыя групы для пачаткоўцаў (1 ўзровень):

  1. На Чапаева 3 - панядзелак 18:30-20:00
  2. На Пушкіна 28 - серада 19:00-20:30

А калі вы ўжо трохі ўмееце гуляць у шахматы і ацэньваеце свой шахматны ўзровень вышэй за пачатковы, то, магчыма, вам падыдуць нашы групы для дарослых 2 ці 3 ўзроўню. Каб вызначыць гэта, вам дастаткова прыйсці на бясплатны пробны занятак у адну з груп, і нашы трэнеры дапамогуць вызначыць ваш ўзровень і параяць адпаведную групу.

Цалкам расклад усіх груп можна паглядзець тут. Вы можаце патэлефанаваць нам па клубных тэлефонах (у правым верхнім куце сайта) ці напісаць у вайбер або телеграм - мы дапаможам з выбарам групы і адкажам на любыя пытанні.

Дзякуй, што раіце Шахматны дом сябрам, знаёмым і незнаёмым

Мы ў Шахматным доме хочам, каб займацца шахматамі прыходзіла як мага больш дзяцей. Самы лепшы сродак рэкламы нашага віду спорту - гэта сарафаннае радыё. Таму ў нас дзейнічае "Сяброўская праграма", з дапамогай якой мы можам аддзячыць усіх, хто рэкамендуе іншым нашу шахматную школу.

Працуе "Сяброўская праграма" проста: вы запрашаеце кагосьці займацца шахматамі ў нашым клубе, той пачынае наведваць заняткі, а вы за гэта атрымліваеце маленькі, але прыемны бонус у 10 рублёў на наступны месяц заняткаў. Каб мы даведаліся аб вашых запрошаных сябрах, ці яны, ці вы паведаміце нам пра гэта - мы сапраўды будзем вельмі рады аддзячыць вам!

Чакаем вас і вашых сяброў у студзені на заняткі ў Шахматны дом! Хай захопленых шахматамі дзяцей і дарослых становіцц больш і больш!

Дадаць каментарый