клубная ліга chess.com

23 траўня адбыўся 1 тур клубнай лігі chess.com. Нашы юныя і дарослыя шахматысты ўжо паспелі засумаваць па сур'ёзных спаборніцтвах, без якіх мы жывем ужо больш за 2 месяцы.

У суботу нам супрацьстаяла вельмі моцная ўкраінская каманда Mykolaiv Chess Club, якая складалася напалову з кандыдатаў у майстры спорту. У нас такіх было толькі двое, таму вынік несуцяшальны - 21:7 на карысць украінцаў.

Варта адзначыць, што нягледзячы на тое, што абсалютна на ўсіх дошках у суперніка рэйтынг быў вышэй (ад 20 да 400 пунктаў), многім удалося навязаць барацьбу.

Хачу адзначыць некаторых нашых байцоў.

На першай дошцы Kiril16 (Кірыл Пархімчык) у першай партыі прайграў якасць, але за кошт двух моцных сланоў меў шанцы - супернік выстаяў. У другой жа партыі Кірыл вельмі ўпэўнена перайграў суперніка белымі ў абароне Пирца-Уфимцева.

На другой дошцы Vasilev_Alexandr (Аляксандр Васільеў) у другой партыі прадэманстраваў навык пастаноўкі мата сланом і канём.

На восьмай дошцы Vera_Sergeevna (Вера Мацеральнік) паказала не толькі якасную гульню, але і свае байцоўскія якасці і згуляла ўнічыю найцяжкую партыю з трэнерам з Канады.

І на дзявятай дошцы MikhailX1 (Міхаіл Холюсеў) адзіны ў камандзе адолеў свайго суперніка з лікам 2:0

Нягледзячы на вынік, я рады, што ўсе атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у сур'ёзным камандным спаборніцтве і практыку гульні з больш моцнымі супернікамі. Працягнем барацьбу ў наступную суботу!

Дадаць каментарый