Навіны шахматнага свету
25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх сяброў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".
У гэтыя дні клуб не працуе, заняткаў не будзе.
Наперадзе навучальны год і Шахматны дом адчыніць свае дзверы (якія дарэчы і не зачыняліся) для новых шахматыстаў-пачаткоўцаў у трох кропках Мінска. Мы вельмі радыя бачыць новенькіх сярод нашых вучняў, як зусім маленькіх, так і дзяцей старэйшых, і нават дарослых.
19 і 20 жніўня Шахматны дом зноў прадстаўляе прафесію "Шахматыст" у Батанічным садзе на фестывалі Букідс для ўсіх цікаўных гасцей ✨
З 14 па 17 жніўня 2023 года клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы ў клубах на Пушкінскай і Партызанскім
17 і 18 чэрвеня Шахматны дом вяртаецца ў Батанічны сад на фестываль Букідс! Мы традыцыйна прадставім прафесію "шахматыст" для ўсіх цікаўных гасцей!
У чэрвені 2023 года клуб Шахматны дом працягвае праводзіць рэгулярныя заняткі ў клубах і анлайн. Але акрамя гэтага для тых, хто хоча яшчэ больш паглыбіцца ў шахматы і палепшыць сваё разуменне гульні, мы правядзем дадатковы анлайн-інтэнсіў
У сувязі з дзяржаўнымі выхаднымі днямі ў Беларусі ў гэтыя дні заняткаў не будзе.
На вясновых школьных вакацыях з 27 па 31 сакавіка 2023 года клуб Шахматны дом праводзіць дзіцячыя спартыўныя зборы ў двух філіялах у Мінску.
З 11 па 17 траўня 2022 года каманда Шахматнага дома змагалася з мацнейшымі шахматыстамі краіны на першынствах Беларусі да 8 і 10 гадоў па класіцы.
Падабаецца? Падзяліцеся ў сацыяльных сетках: