25 снежня Шахматны дом запрашае ўсіх сяброў клуба: маленькіх шахматыстаў і іх бацькоў - на святочны камандны Сямейны турнір, якім мы ў цёплай сямейнай атмасферы разам адсвяткуем Каляды і Новы год. Бо дэвіз нашага клуба - "Мы адна сям'я".

Што вас чакае на святочным турніры

Дзе і калі?

Сустракаемся ў клубе на Пушкінскай (г.Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) 25 снежня 2023 у 11:00 г.

Хто ўдзельнічае?

Толькі сябры клуба Шахматны дом. Гэта ўсе нашыя вучні і іх бацькі і сваякі, незалежна ад месца, дзе вы займаецеся. Калі вы сумнеяцеся, ці ёсць вы сябрам клуба, удакладніце ў нашым кантакт-цэнтры. Абмежаванне па ўзросце: дзіця не старэйшае за 2008 г.н. Старэйшыя могуць згуляць на месцы дарослага ў камандзе, калі на месцы дзіця будзе малодшы брат, сястра ці іншы малодшы сваяк.

Што будзе на мерапрыемсве?

Турнір па швейцарскай сістэме ў 6 тураў сярод каманд семьяў, якія складаюцца з 2 чалавек: дзіцё + нехта з бацькоў (бацька, маці, дзядуля, бабуля). Іншыя старэйшыя сваякі ці сябры сям'і дапускаюцца да ўдзелу са згоды арганізатараў. У камандах дазваляюцца замены. Кантроль часу: 15 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку. Удзельнікам, якія маюць званне КМС ці вышэй, на партыю даецца 8 хвілін.

Таксама прадугледжаныя падарункі ўсім удзельнікам і святочны настрой.

Як запісацца?

Зарэгістравацца можна ў клубе ў адміністратара ў працоўны час клуба ці праз вайбер viber://pa?chatURI=chesshouse ці тэлеграм https://t.me/ChessHouseBot (чат адкрыецца па спасылцы, калі на вашай прыладзе ўсталяваны вайбер ці тэлеграм)

Для рэгістрацыі паведамляйце, калі ласка, прозвішчы, імёны і шахматныя разрады ўдзельнікаў каманды.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

Колькі каштуе?

Унёсак за ўдзел складае 25 рублёў з каманды. Турнірны ўнёсак здавайце калі ласка падчас рэгістрацыі ў клубе ці на наступны дзень, калі рэгіструецеся праз вайбер ці тэлеграм.

Прызы і вызначэнне пераможцаў

Негледзячы на тое, што ў святочным турніры пераможцамі будуць усе ўдзельнікі, кубак атрымае каманда, якая наберэ больше за ўсіх камандных балаў*, а медалі атрымаюць першыя 3 каманды. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыпломы і падарункі.

У выпадку роўнасці балаў у двух і больш камандаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны
2. Каэфіцыент Бухгольца 
3. Каэфіцыент Бергера

*Камандныя балы - сума балаў удзельнікаў каманды.

 

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: