Пытанні:

Ці можна зараз далучыцца да заняткаў?

Розныя групы і кошт навучання ў іх?

Што рабіць, калі не атрымліваецца наведаць аплачаны занятак?

Ці ёсць заняткі ў святы і на вакацыях?

Як можна аплачваць заняткі шахматамі?

Задаць пытанне

Ці можна зараз далучыцца да заняткаў?

Адказ: Так, можна!
Даведацца пра актуальны расклад можна праз наш кантакт-цэнтр. Напішыце нам ці патэлефануйце:

Viber (асабісты чат): chesshouse

Telegram (асабісты чат): chesshousebot

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

У вас ёсць розныя навучальныя групы. Ад чаго залежыць кошт навучання?

Адказ: Кошт заняткаў залежыць ад інтэнсіўнасці навучання: для маленькіх дзетак нагрузка меньшая, і большая для старэйшых (але радасці ў нас многа для ўсіх). 
Наш расклад пабудаваны так, каб вы маглі выбраць зручны для вас час заняткаў і тую інтэнсіўнасць, якая падыдзе вашаму дзіцяці. Патэлефануйце нам па кантактных нумарах - і мы дапаможам вам выбраць групу.
Падрабязней пра розныя групы і кошты заняткаў вы можаце даведацца ў раздзеле "расклад і кошты".

Што рабіць, калі не атрымліваецца наведаць аплачаны занятак?

Адказ: У нашым клубе прадугледжаны розныя варыянты адпрацовак і аплаты заняткаў. Падрабязней тут: Адпрацоўкі прапушчаных заняткаў у клубах і анлайн

Ці ёсць заняткі ў святы і на вакацыях?

Адказ: Падчас школьных вакацый, у тым ліку летніх, заняткі працягваюцца (летам мяняецца расклад). Заняткаў няма ў дзяржаўныя выхадныя і ў кароткі прамежак да і пасля новага года.

Як можна аплачваць заняткі шахматамі?

Адказ: Аплачваць заняткі можна любым зручным вам спосабам:
1. Наяўнымі або банкаўскай карткай непасрэдна ў клубе
2. Банкаўскай карткай праз інтэрнэт (старонка аплаты на сайце клуба)
3. Праз АРІП (старонка аплаты на сайце клуба)
4. Праз сэрвіс "Аплаці" (старонка аплаты на сайце клуба)
Інструкцыі для аплаты праз сайт, праз АРІП ці "Аплаці" падрабязна апісаны ў апісанні працэдуры замовы і аплаты.

 

Вашае пытанне

Вы можаце запытаць тое, што Вас цікавіць, праз гэтую форму:

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: