Бывае так, што наведаць запланаваны занятак няма магчымасці. Што ў гэтым разе можна зрабіць?

Адпрацоўкі прапушчаных заняткаў у клубах або анлайн

Усе прапушчаныя заняткі можна адпрацаваць у любы момант на працягу навучальнага года.

Магчыма адпрацоўваць:

1) дадаткова наведваючы іншую групу вашага ўзроўню
2) дадаткова наведваючы сваю групу ў іншы дзень (калі група займаецца 2 разы на тыдзень, а вы ходзіце толькі ў адзін з дзён)
3) далучаючыся да анлайн-заняткаў
4) праглядаючы відэазапіс анлайн-заняткаў

Адпрацоўка магчымая толькі пры аплачаным абанеменце ў месяцы з пропускамі. Калі пропускі былі ў пазамінулым месяцы або раней, то адпрацоўка магчыма толькі калі аплачаны абанемент бягучага месяца.

На ўсе адпрацоўкі неабходна папярэдне запісацца праз адміністратара ці кантакт-цэнтр:

Viber: chesshouse
Telegram: chesshousebot
WhatsApp: +375 44 478-90-51

Калі адпрацоўваць не атрымоўваецца. Што рабіць?

Пераразлік па даведцы (толькі для афлайн заняткаў)

Калі дзіця прапускае занятак па хваробе (або накіроўваецца ў санаторый па накіраванні лекара) дастаткова даслаць фота даведкі ў чат з нашым кантакт-цэнтрам і папрасіць аб пераразліку.
Пераразлік без даведкі не робіцца!

"Паўза" на абанемент

Яна існуе на выпадак запланаванай працяглай адсутнасці, напрыклад, адпачынку. Аднак яе можна ўзяць і ў выпадку дрэннага самаадчування. Дастаткова проста папярэдзіць наш кантакт-цэнтр - але абавязкова загадзя. І ўзяць "паўзу" можна толькі 1 раз у навучальным годзе (з верасня па жнівень), таму мы рэкамендуем у выпадку дрэннага самаадчування такі алгарытм:
1. папярэдзіць нас загадзя і ўзяць "паўзу"
2. калі хвароба зацягнецца, то ўсё роўна трэба будзе звярнуцца да лекара і ўзяць даведку - тады даслаць нам даведку і ў гэтым выпадку "паўза" застанецца і яе можна будзе выкарыстоўваць пры неабходнасці паўторна.
3. калі даведкі ўсё ж такі не будзе, то каб не выкарыстоўваць "паўзу", можна паспрабаваць адпрацаваць пропускі пасля выздараўлення (ці нават падчас хваробы пры нармальным самаадчуванні - у анлайн-групе). Адпрацоўкі добрыя яшчэ і тым, што скарачаюць адставанне ад групы, якая сыходзіць наперад.

Разавыя заняткі

Варыянт падыдзе для тых, у каго вельмі шчыльны графік і няма магчымасці наведваць заняткі рэгулярна, а на адпрацоўкі не застаецца сілаў. У такім разе можна аплачваць заняткі па разава, пры кожным наведванні.

Выходныя ў клубе

У дзяржаўныя святы заняткаў у клубе няма. Пераносаў на іншыя дні не бывае. Дні, у якія заняткаў не было - не адпрацоўваюцца.

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: