Апісанне працэдуры замовы і аплаты паслугі
Паслугі, прапанаваныя на сайце chesshouse.by, прадастаўляюцца згодна з умовамі публічнай Дамовы, якая з'яўляецца афіцыйнай прапановай (афертай) любой фізічнай асобе заключыць дамову. Аплата паслугі з'яўляецца акцэптам аферты і азначае згоду з усімі палажэннямі публічнай Дамовы. Акцэпт аферты раўнасільны заключэнню дамовы аб аказанні паслуг. Датай заключэння дамовы лічыцца дата ўнясення аплаты.
Такім чынам заказ абранай паслугі адбываецца ў момант яе аплаты.
Спосабы аплаты
Аплаціць нашы паслугі можна наступнымі спосабамі:
1) У месцы прадастаўлення паслугі (клуб Шахматны дом) - наяўнымі , прыкладаннем "Аплаці" альбо праз АРІП
2) Анлайн на сайце - праз АРІП, прыкладаннем Аплаці альбо банкаўскай карткай
Оплата на сайте
На старонцы аплаты выберыце патрэбную паслугу, увядзіце прозвішча і імя вучня, націсніце "аплаціць удзел". На наступнай старонцы праверце правільнасць уведзеных дадзеных, пазначце ваш email, націсніце "аплаціць". Далей вам будзе прапанаваны выбар спосабу аплаты:
1) Праз АРІП ці банкаўскай карткай
2) З дапамогай сэрвіса Аплаці
Каб аплаціць выбраную паслугу праз АРІП, вам трэба атрымаць на нашым сайце нумар заказа.
Аплата праз АРІП магчымы наяўнымі, карткай ці электроннымі грашыма: праз інтэрнэт-банкінг, у пункце банкаўскага абслугоўвання, на пошце, у інфакіоску, праз банкамат.
Ведаючы нумар замовы, трэба ў дрэве АРІП выбраць галінку "Сэрвіс E-POS", "E-POS - аплата тавараў і паслуг". У поле "Асабовы рахунак" ("Лицевой счет") увесці нумар замовы віду 25023-х-х, атрыманы на сайце клуба, і націснуць кнопку "Працягнуць". У форме аплаты, якая з'явіцца, праверыць правільнасць сумы і атрымоўцы плацяжу, у адпаведныя палі увесці прозвішча і імя вучня і націснуць кнопку "Аплаціць".
Выкарыстоўвайце QR-код АРІП для аплаты
Адскануйце QR-код з дапамогай камеры смартфона, альбо любого прыкладання-сканэра QR-кодаў, альбо з дапамогай прыкладання мабільнага банкінга.
Важна! Cпісанне адбудзецца з карткі, прывязанай да банкінгу. Знайсці сканэр у банкаўскім прыкладанні дапамогуць у кол-цэнтры вашага банку.
Аплата праз прыкладанне Аплаці
Бясплатны плацёжны сэрвіс, які працуе праз QR-коды. Спампаваць прыкладанне «Аплаці» вы можаце ў App Store, Google Play ці AppGallery: https://getapp.o-plati.by. Папаўненне электроннага кашалька магчыма з картак любых банкаў без камісіі, праз АРІП, банкаўскім пераводам або пераводам з іншага кашалька «Аплаці».
Пасля выбару спосабу аплаты праз сістэму "Аплаці", вы ўбачыце ўнікальны QR-код, які дазволіць вам зрабіць плацёж, або кнопку з пераходам у прыкладанне на мабільнай прыладзе. Унікальны QR-код будзе даступны да сканіравання прыкладаннем на вашым тэлефоне на працягу 60 секунд. У выпадку, калі час на аплату скончыўся, у вас будзе магчымасць атрымаць новы QR-код для завяршэння аплаты.
Электронны чэк аплаты можна паглядзець у гісторыі плацяжоў прыкладання «Аплаці». У выпадку анулявання замовы, вяртанне ажыццяўляецца на электронны кашалёк сэрвісу «Аплаці», з якога была праведзена аплата.
-->
Вяртанне сродкаў
У выпадку скасавання Дамовы Выканаўцам у сувязі з немагчымасцю Выканаўцы аказаць Паслугу Замоўцу, вяртанне грашовых сродкаў за аказаныя паслугі Замоўцу ажыццяўляецца на працягу 14 банкаўскіх дзён у памеры, прапарцыйным неаказанай частцы Паслугі, тым жа спосабам, якім была здзейснена аплата Паслугі. Калі Паслуга была аплачана карткай праз сайт, то вяртанне ажыццяўляецца на картку, з якой была праведзена аплата, а тэрмін паступлення грашовых сродкаў на карту - ад 1 да 30 дзён з моманту ажыццяўлення вяртання Выканаўцам. Калі паслуга была аплачана праз АРІП, вяртанне гэтым спосабам не можа быць здзейснена з-за тэхнічных абмежаванняў АРІП, у гэтым выпадку вяртанне можа быць здзейснена іншым спосабам.
У выпадку скасавання Дамовы Замоўцам ў аднабаковым парадку, вяртанне грашовых сродкаў, выплачаных у лік аплаты Паслуг, ня ажыццяўляецца нават у выпадку, калі тэрмін аказання дадзеных Паслуг яшчэ не скончаны або яшчэ не наступіў.