Навіны шахматнага свету

Кубкі пераможцам шахматнай Лігі

Як праходзіў амаль гадавы шахматны марафон - Дзіцячая Ліга Chesshouse League, арганізаваная нашым клубам.

Шахматы зноў набіраюць папулярнасць, і не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых. Акрамя таго, што гэта выдатнае інтэлектуальнае хобі, шахматы яшчэ і развіваюць многія навыкі.

Аўташкола Аўта-рытэт

У студзені было заключана партнёрскае пагадненне паміж Шахматным домам і аўташколай «Аўта-рытэт». Цяпер мы разам будзем працаваць над падвышэннем шахматнага і вадзіцельскага майстэрства ў Мінску!

У студзені 2019 у нас пачнуць працаваць новыя дзіцячыя і дарослыя групы для пачаткоўцаў на Пушкіна 28, а таксама ў новым філіяле на вул.Чапаева 3. Пачатак новага года - выдатны час, каб прывесці дзіця (або прыйсці самому) на заняткі шахматамі! Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто раіць нашу шахматную школу сваім сябрам і знаёмым.

З 1 па 15 снежня 2018 гада ў нашым клубе адбудзецца паўфінал Чэмпіянату Мінска да 14 гадоў.

З 25 па 29 жніўня праходзіў адкрыты чэмпіянат Беларусі сярод інвалідаў. У турнірах прынялі ўдзел 20 шахматыстаў з розных куткоў краіны, сярод якіх былі 3 майстры і 9 кандыдатаў у майстры.

Турнір па шахматах Гродна-опэн

У Гародні з 10 па 16 жніўня праходзіў міжнародны турнір «Гродна - опэн». У турніры «В», у якім выступалі шахматысты 2006 года нараджэння і маладзей, прынялі ўдзел 40 шахматыстаў з Беларусі і Расіі. Рэгламент турніру - швейцарка 9 тураў з кантролем 1 гадзіна на партыю з дадаваннем 30 секунд пасля кожнага ходу.

Неўзабаве пачнецца новы навучальны год і Шахматны дом адчыніць свае дзверы (якія дарэчы і не зачыняліся) для новых шахматыстаў-пачаткоўцаў. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто раіць нашу шахматную школу сваім сябрам і знаёмым. Цяпер мы будзем дзякаваць вам зніжкамі.

Шахматны фестываль у Брэсце

2-4 лістапада ў Берасці адбудзецца ІІ міжнародны шахматны фестываль "Чорная пешка". У мінулым годзе нам вельмі спадабалася, таму Шахматны дом рушыць на горад над Бугам і сёлета! І ўсім таксама раіць!

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: