Як праходзіў амаль гадавы шахматны марафон - Дзіцячая Ліга Chesshouse League, арганізаваная нашым клубам.
У кастрычніку 2018 прайшоў першы этап Дзіцячай Лігі Chesshouse League, а зусім нядаўна - у канцы траўня 2019 - адбыліся фіналы, і вызначыліся пераможцы - удзельнікі будучага Чэмпіянату свету па хуткіх шахматах у Мінску.
Шахматны марафон
Восем месяцаў ішла напружаная барацьба ў 3х узроставых катэгорыях: да 8, 10 і 12 гадоў. За гэты час адбылося 18 турніраў: 6 этапаў Лігі, па турніры ў 3-х вяках у кожным.
Турніры праходзілі з кантролем часу 10+5 (10 хвілін на партыю кожнаму з даданнем 5 секунд за ход) - менавіта такі кантроль будзе на Чэмпіянаце свету. Этапы Лігі праходзілі па выхадных, кожны турнір доўжыўся 1 дзень, таму не толькі ў мінчан, але і ў шахматыстаў з іншых рэгіёнаў Беларусі была магчымасць узяць удзел у Лізе без сур'ёзных "камандзіровачных" выдаткаў. Сярод удзельнікаў Лігі былі хлопцы і дзяўчаты з Мінску, Берасця, Гародні, Оршы, Салігорска, Магілёва, Гомеля, Наваполацка, Смаргоні, Смаленска.
Ва ўсіх турнірах, акрамя медалёў, разыгрываліся заліковыя балы: чым больш высокае месца займаў у турніры шахматыст, тым больш балаў ён зарабляў у агульны залік Лігі.
Трэба адзначыць, што ў агульны залік не ішлі 2 горшых вынікі для кожнага ўдзельніка. Гэта дазваляла нават тым, хто па нейкіх прычынах не змог згуляць ва ўсіх этапах, змагацца за галоўныя прызы Лігі.
А галоўныя прызы - пуцёўкі на Чэмпіянат свету - увесь гэты час чакалі сваіх будучых уладальнікаў ...
Фінальныя турніры
У выніку цяжкай і ўпартай барацьбы ў 6-і этапах былі адабраны фіналісты ў 6-і катэгорыях: да 8, 10 і 12 гадоў сярод хлопчыкаў і да 8, 10 і 12 гадоў сярод дзяўчынак - якія набралі найбольшую колькасць балаў (за вылікам 2-х горшых вынікаў) на працягу гэтага амаль гадавога марафону.
І вось 25-26 траўня ў клубе Шахматны дом адбыліся фіналы: кругавыя турніры сярод лепшых шахматыстаў Лігі. Барацьба была напружанай, справа дайшла нават да тайбрэйку (пры роўнай колькасці балаў і дадатковых паказчыкаў пераможца вызначаўся ў міні-матчы ў бліц), але ў выніку, як і павінна быць, перамаглі самыя лепшыя. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы, 18 прызёраў ўзнагароджаны медалямі, 6 пераможцаў заваявалі кубкі і вядома ж галоўныя прызы - Клуб Шахматны дом аплаціць рэгістрацыйныя і турнірныя ўнёскі на Чэмпіянат свету па хуткіх шахматах 2019 года юным спартсменам.
Пераможцы фінальных турніраў:
- Новікаў Мікіта
- Венская Ніка
- Гвоздзь Аляксандр
- Койшман Карына
- Крукоўскі Серафім
- Шахазізян Мілена
А што далей?
Гэта была першая, але не апошняя Ліга з такімі сур'ёзнымі прызамі. Наш Клуб плануе праводзіць працяглыя спаборніцтвы ў падобным фармаце кожны год.
Каб дамагацца вынікаў, трэба ўдзельнічаць у спаборніцтвах - кожны турнір, кожная сур'ёзная партыя дае бясцэнны досвед спартыўнай барацьбы.
Нават калі пакуль вы яшчэ не гатовыя змагацца за самыя высокія месцы і галоўныя прызы, турніры хоць і не заўсёды прыносяць радасць перамог, але заўсёды радасць ўдзелу, радасць датычнасьці да вялікай спартыўнай падзеі, радасць ад уласнага прагрэсу.
Удзельнічайце дзеля задавальнення! Удзельнічайце дзеля павышэння майстэрства! Удзельнічайце і імкнецеся да перамог!