У ліпені каманда Шахматнага дома наведала буйны міжнародны турнір “Мукачівське літо” у горадзе Мукачава (Украіна). Турнір з’яўляецца традыцыйным і штогод збірае 400-500 шахматыстаў.

У гэтым годзе за шахматнымі дошкамі змагаліся 409 спартсменаў з Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Швецыі, Расіі, а таксама 23 абласцей Украіны.

Каманду нашага клуба прадстаўлялі Ўладзіслаў Бучнеў, Яна Прапірная (турнір да 12 год) і Віктар Барскі (open-турнір). Таксама да нашай дружнай кампаніі далучыліся прадстаўнікі РЦАПа і СДзЮШАРа: Дзмітрый Кірылін, Мацвей Папунідзі (open-турнір) і Цімафей Дашчынскі (турнір да 12 год)

Спаборніцвы прайшлі на высокім узроўні і сталі вельмі паспяховымі для большасці беларусаў. Акрамя ўдзелу ў асноўных турнірах па класіцы і дадатковым па бліцы ў нас заставаўся час і на адпачынак.  На шляху да месца правядзення турніру мы мелі начоўку ў цудоўным Львове, дзе правялі выдатны вечар. У Закарпацці мы ездзілі ў горы і добра бавілі час у Мукачава. Вашай увазе фотасправаздача з шахматнай вандроўкі.

Вынікі турніраў па спасылцы: http://chess-results.com/tnr334311.aspx?lan=11&art=1&rd=9&turdet=YES&flag=30

 

Турнір
Турнір
шахматы
Разглядаем творчасць
Разглядаем творчасць
Беларускія трэнеры папулярныя сярод украінскіх журналістаў
Беларускія трэнеры папулярныя сярод украінскіх журналістаў
Інтэрв'ю нумар 2
Інтэрв'ю нумар 2
Турнірная зала
Турнірная зала
Адкрыццё спаборніцтваў
Адкрыццё спаборніцтваў
шахматы
Вадаспад у Карпатах
Вадаспад у Карпатах
шахматы
А ты гуляў у шахматы летам?
А ты гуляў у шахматы летам?

Дадаць каментарый