Віншуем трэнера нашай шахматнай школы Яўгена Навумавіча Койшмана з перамогай адразу ў двух адкрытых чэмпіянатах Мінска сярод інвалідаў: па Рапідзе з кантролем часу 15 + 10 і па класіцы з кантролем 75 + 30.
У абодвух турнірах Яўген Навумавіч заняў аднаасобнае першае месца з вынікам 6 балаў з 7. Спадзяемся, што ў будучым чэмпіянаце Беларусі яму ўдасца паўтарыць поспех мінулых гадоў і таксама заваяваць залаты медаль.