Шахматы зноў набіраюць папулярнасць, і не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых. Акрамя таго, што гэта выдатнае інтэлектуальнае хобі, шахматы яшчэ і развіваюць многія навыкі.
Чым карысныя шахматы
Не гледзячы на тое, што развіццё асобы адбываецца ў асноўным у дзіцячым узросце, не варта думаць, што дарослы чалавек ужо не можа ўдасканальвацца. Паляпшэнне памяці, увагі, а ў асаблівасці пабудова выразнага алгарытму прыняцця рашэнняў - вось што могуць даць шахматы даросламу чалавеку.
Клуб Шахматны дом прапануе навучыцца гуляць у шахматы людзям любога ўзросту: і дзецям, і дарослым.
Зыходзячы з таго, што даросламу складаней вылучыць больш за адзін дзень у тыдзень на заняткі, але канцэнтраваць увагу яны могуць больш працяглы час, дарослыя групы займаюцца раз на тыдзень па 1,5 гадзіны. А для ты, хто хоча і можа дазволіць сабе надаваць больш часу ўлюбёнай гульні, ёсць магчымасць наведваць некалькі заняткаў у розных групах рознага ўзроўню.
Новая група з сакавіка 2019
Цяпер у нас працуюць 4 дарослыя групы, і ўсе яны практычна запоўненыя, таму мы абвяшчаем аб наборы новай групы для пачаткоўцаў.
Заняткі ў новай групе будуць праходзіць кожны чацвер з 18:30 да 20:00. Першы занятак запланаваны на 28 лютага.
Кошт месячнага абанемента складае ўсяго 50 рублёў, а першы занятак - пробны і бясплатны. Акрамя гэтага ў абанемент уключаны кошт дадатковага наведвання клуба для гульні, то бок прыходзіць дадаткова пагуляць у шахматы можна бясплатна.
Даведацца аб падрабязнасцях, а таксама запісацца на пробны занятак можна па тэлефонах клуба:
+375 44 478-90-51 (velcom, Viber, Telegram)
+375 33 388-90-51 (мтс)