Шахматы - не толькі карысная, займальная і прыгожая гульня. Гэта яшчэ і спаборніцтва, суперніцтва, барацьба.
Многія дзеці з нецярпеннем чакаюць шахматных турніраў, а хтосьці наадварот, асцерагаецца іх і не хоча ў іх гуляць, сумняваючыся ва ўласных сілах, хоць займаецца з задавальненнем. Але рана ці позна ў кожнага будзе яго першы турнір.
Вось некалькі важных рэчаў, якія трэба ведаць бацькам юных шахматыстаў пра ролю турніраў у навучальным працэсе:
Першыя трэніровачныя турніры для пачаткоўцаў мы ладзім праз 3-4 месяцы пасля пачатку заняткаў, калі дзеці ўжо асвоіліся ў шахматах і ўмеюць даводзіць партыю да лагічнага завяршэння - мата аднаму з каралёў.
Калі па нейкай прычыне не атрымліваецца згуляць у турніры - не бяда, наперадзе іх будзе яшчэ шмат. Але ўсё ж моцна зацягваць з першым турнірам не варта, таму што турнір - гэта...
Дадатковы штуршок да матывацыі
Бацькам важна разумець самім і пастарацца растлумачыць гэта дзецям: мэта трэніровачных турніраў - ня выявіць мацнейшых, а атрымаць каштоўны вопыт турнірнай барацьбы. Дзеці павінны ўбачыць і адчуць, што такое турнір. А турнір - гэта незабыўная атмасфера, уся строгасць турнірных правілаў (цішыня ў турнірнай зале, шахматныя гадзіннікі, правіла "крануў - хадзі" і "немагчымы ход" і многае іншае). А яшчэ турнір дае разуменне важнасці кожнай партыі для агульнага выніку - такога вопыту ў жыцці ў дзяцей яшчэ не было.
Рост шахматнага майстэрства
Любы турнір сам па сабе спрыяе росту шахматнага майстэрства. Падчас турнірнай партыі гулец думае над пазіцыяй зусім не так, як у лёгкай партыі з сябрамі. Падчас турніру нешта зрушваецца ў галаве - прыходзіць новае разуменне шахмат.
Трэніровачныя турніры мы гуляем у "хуткія" шахматы, калі кожнаму гульцу даецца на партыю 15 хвілін, а ўвесь турнір праходзіць за 1 дзень. Значна больш сур'ёзныя турніры - у "класічныя" шахматы, калі 1 партыя можа доўжыцца гадзіну, а то і даўжэй. Такія турніры займаюць некалькі дзён. Яны будуць наперадзе, у тым ліку да іх мы рыхтуемся ў трэніровачных турнірах.