З 11 па 17 траўня 2022 года каманда Шахматнага дома змагалася з мацнейшымі шахматыстамі краіны на першынствах Беларусі да 8 і 10 гадоў па класіцы.
Класічны кантроль часу ў шахматах, мабыць, самы складаны, самы важны і самы змястоўны з пункту гледжання якасці партый і майстэрства гульні.
Тым больш прыемныя і каштоўныя высокія месцы нашых вучняў.
Віншуем Сафі Феранец з бронзай, якую яна заваявала на першынстве Беларусі сярод дзяўчынак да 8 гадоў!
Таксама адзначаем выдатныя вынікі Марыі Мурманцавай (5-я сярод дзяўчынак да 10 гадоў), Германа Шрубка (7-ы сярод хлопчыкаў да 8 гадоў), Барыса Кірэева (12-ы сярод хлопчыкаў да 10 гадоў).
Віншуем дзяўчат і хлопцаў, іх бацькоў і трэнераў! Будзем імкнуцца да новых вяршыняў у спорце і ў самаразвіцці!