16-17 траўня на сайце chess.com адбыўся другі дабрачынны фестываль у падтрымку беларускіх дактароў, арганізаваны Шахматным домам.

Дзякуй усім удзельнікам! Разам нам удалося сабраць 429 рублёў у дапамогу нашым медыкам, атрымалася нават крыху больш, чым на першым фестывалі! Спадзяемся, што наша дапамога зробіць працу нашых медыкаў трошку больш бяспечнай у гэты складаны час.

Свае ўнёскі ўдзельнікі фестывалю пералічылі на рахунак дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь, які накіруе сабраныя сродкі на закуп і дастаўку ў Беларусь сіламі ЮНІСЭФ медыцынскага абсталявання і сродкаў абароны для беларускіх медыкаў і людзей з COVID-19.

Пераможцы

Віншуем пераможцаў турніраў!

Рапід без абмежавання рэйтынгу: 1. Makarau, 2. Sakovich-Dzmitry-2, 3. Denisenok101

Рапід <1400: 1. gordejmarkevich, 2. IvanLevitski, 3. Misha-55

Бліц: 1. Denisenok101, 2. OnlyDrum, 3. Sakovich-Dzmitry-2

Усім удзельнікам мы падрыхтавалі памятныя электронныя дыпломы, якія можна спампаваць ніжэй.

Яшчэ раз дзякуем усім, хто ўзяў удзел у нашым дабрачынным анлайн-фестывалі! Пайменны алфавітны спіс тых, хто падтрымаў беларускіх дактароў:

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: