У ліпені працягваюцца заняткі ў клубах у Мінску і анлайн. У суботу 3 ліпеня не будзе анлайн-заняткаў.

Трохі змяняецца расклад у клубах

Для тых, хто хоча працягнуць (або пачаць) займацца шахматамі, летам працуюць нашы рэгулярныя афлайн і анлайн групы для пачаткоўцаў, безразраднікаў, 4-разраднікаў.

  • Клуб на Пушкінскай працуе ў панядзелак і сераду
  • Клуб на Партызанскім працуе ў аўторак і чацвер
  • Філіял на Л.Беды сыходзіць на вакацыі да верасня
  • Анлайн працягвае працаваць без зменаў.

Выхадны 3 ліпеня ў анлайне

3 ліпеня (субота) у Беларусі дзяржаўны выхадны, таму заняткаў у анлайне ў гэты дзень не будзе. Без гэтага дня ў групах, якiя займаюцца па суботах і нядзелях, у ліпені будзе 8 заняткаў.

Запісацца на шахматы на лета ці на верасень

Пачаць займацца шахматамі летам у Мінску ці ў анлайне можна ў любы момант, таксама ўжо ідзе набор на новы навучальны год. Запісацца на заняткі летам або на новы навучальны год можна праз наш кантакт-цэнтр:

Viber: chesshouse

Telegram: chesshousebot

WhatsApp: +375 44 478-90-51

Дадаць каментарый

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: