У суботу 23 снежня ў Шахматным доме на Пушкінскай (вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2) адбудзецца аднадзённы турнір па бліцы з кантролем часу 5+3. Запрашаем да ўдзелу ўсіх ахвотных незалежна ад узросту і шахматнай кваліфікацыі!
Палажэнне
аб правядзенні турніру па шахматах «Сяброўскі бліц»
- Час і месца.
Спаборніцтвы праводзяцца ў клубе Шахматны дом на Пушкінскай (г. Мінск, вул.Дуніна-Марцінкевіча, 4/2, паглядзець на мапе) 23 снежня 2023 г. - Сістэма правядзення.
Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу 5 хвілін на партыю плюс 3 секунды на ход кожнаму ўдзельніку. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэдзіў суддзяў, у лёсаванне наступнага тура не ўключаецца. - Удзельнікі.
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе ахвотныя, хто не мае на момант пачатку турніру прыкметаў захворвання і падвышанай тэмпературы. - Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі Я.В. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
- Рэгістрацыя ўдзелу.
Рэгістрацыя з аплатай турнірнага ўнёску ў звычайным памеры ажыцяўляецца да 22 снежня. Рэгістрацыя ў дзень турніру магчымая з 9:30 да 9:45 з аплатай унёску, павялічанага на 20%, калі будуць вольныя месцы. Зарэгістравацца і сплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:- па месцы правядзення турніру - у клубе Шахматны дом на вул.Дунін-Марцінкевіча, 4/2 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- у клубе Шахматны дом на вул.Усходняя, 56 з аплатай наяўнымі ці банкаўскай карткай (у працоўны час клуба)
- на сайце клуба з аплатай праз сервіс "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)
Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.
- Унёскі.
Унёсак за ўдзел у турніры складае 30 рублёў для ўсіх шахматыстаў, 25 рублёў для сябраў БФШ і 20 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом і сеньёраў (ад 60 гадоў пры прад'яўленні пашпарта). Пры рэгістрацыі ў дзень турніру ўнёсак павялічваецца на 20%. - Праграма спаборніцтваў.
- 23.12: 10:00 - адкрыццё спаборніцтваў, 10:15 – 1–9 тур;
- Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
- Вызначэнне месцаў.
Месцы ўдзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух і больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:- Каэфіцыент Бухгольца усечаны (без найгоршага выніку)
- Каэфіцыент Бухгольца
- Каэфіцыент Бергера
- Узнагароджанне.
Пераможца ўзнагароджваецца кубкам, прызёры ўзнагароджваюцца медалямі і дыпломамі. Прадугледжаныя дадатковыя прызавыя катэгорыі.
Удзельнікі, якія прапусцілі закрыццё спаборніцтваў, губляюць права на прызы. - Дадатковая інфармацыя.
Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў турніры не дапускаюцца.
Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змены ў дадзенае Палажэнне.
Канчатковае тлумачэнне дадзенага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
Шахматны дом на Дуніна-Марцінкевіча, 4/2