11-12 лістапада ў клубе Шахматны дом пройдзе "Шахматны ўікэнд". У яго межах можна будзе наведаць першую з серыі лекцый беларускага гросмайстра Сяргея Каспарава. Лекцыі такіх моцных шахматыстаў даюць выдатную магчымасць падвысіць сваё шахматнае майстэрства.
Таксама ў межах ўікэнда пройдзе 2 турніры па хуткіх шахматах: для дзяцей і дарослых (палажэнне аб турнірах), а гульня ў клубе для ўдзельнікаў турніру і слухачоў лекцыі ў гэтыя дні будзе бясплатная.
Лекцыя гросмайстра
Лекцыя адбудзецца 12-га лістапада (нядзеля) у 10:00.
Тэма лекцыі - "Здвоеныя пешкі". Як мы ведаем, пешачная структура вельмі важная, і ад яе шмат у чым залежыць, які план на гульню абраць. Тэма здвоеных пешак - адна са шматлікіх "тонкасцяў" шахмат: ці з'яўляюцца здвоеныя пешкі слабасцю ці ўсё не так адназначна? Гросмайстар на прыкладах раскажа пра планы барацьбы ў розных структурах са здвоенымі пешкамі.
Лекцыя будзе праходзіць у незвычайным фармаце: дзякуючы прымяненню сучасных тэхналогій Сяргей Каспараў будзе весці занятак, знаходзячыся ў сябе дома ў Магілёве - пры гэтым ён будзе выдатна чуць і бачыць нас на экране свайго кампутара, а мы будзем яго выдатна чуць і бачыць на вялікім праекцыйным экране. Таксама на экране на вялікай шахматнай дошцы будуць перамяшчацца фігуры і мяняцца пазіцыі, якія будуць разглядацца ў лекцыі. У працэсе можна будзе задаваць лектару пытанні і ўдакладняць незразумелыя моманты. Таксама задаць пытанні гросмайстру можна будзе пасля лекцыі падчас абмеркавання матэрыялу.
Працягласць самой лекцыі - 1 гадзіна, пасля чаго адведзены час на абмеркаванне і пытанні. А пасля лекцыі ўсім слухачам на электронную пошту будуць дасланыя лекцыйныя матэрыялы.
Кошт лекцыі - 10 рублёў для ўсіх слухачоў і 8 рублёў для чальцоў клуба Шахматны дом, а таксама для пенсіянераў па ўзросту (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта).
Інфармацыю пра Сяргея Каспарава можна атрымаць у яго блогу пра шахматы і падарожжы - http://kasparovserchess.blogspot.com.by/
Турніры па хуткіх шахматах
У межах "шахматнага ўікэнда" таксама пройдуць 2 турніры па хуткіх шахматах: дарослы і дзіцячы да 12 гадоў.
Турніры пройдуць з кантролем часу 10 + 5 (10 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку + 5 секунд дадаецца за кожны ход).
Ўнёсак у турнір - 10 рублёў для ўсіх удзельнікаў і 5 рублёў для слухачоў лекцыі і чальцоў клуба Шахматны дом, а таксама для пенсіянераў па ўзросце (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта).
Расклад мерапрыемстваў Шахматнага ўікэнда:
11.11 субота:
- 10:00 - адкрыццё турніру па рапідзе.
- 10:30 - 1-6 тур турніру.
- 15:00-18:00 - слухачы лекцыі і удзельнікі турниру могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.
12.11 нядзеля:
- 10:00 – лекцыя Сяргея Каспарава.
- 12:00 – 7-9 тур турніру.
- 15:00-18:00 - слухачы лекцыі і удзельнікі турниру могуць бясплатна пагуляць у нашым клубе.
Кошт удзелу
- Толькі лекцыя - 10 руб.
- Толькі турнір - 10 руб.
- Лекцыя + турнір - 15 руб.
Зніжкі
Зніжкі на мерапрыемствы "шахматнага ўікэнда" прадугледжаныя для чальцоў клуба Шахматны дом, а таксама для пенсіянераў па ўзросце (жанчыны ад 55 гадоў, мужчыны ад 60 гадоў - пры прад'яўленні пашпарта):
- Кошт лекцыі - 8 руб.
- Кошт унёска ў турнір - 5 руб.
Запрашаем усіх узяць удзел у шахматным свяце!
Рэгістрацыя на лекцыю і турніры скончаная, сачыце за шахматнымі навінамі нашага клуба.