З 10 па 19 жніўня ў Гародне праходзіў Міжнародны шахматны турнір. У турніры ўзялі ўдзел больш за 150 гульцоў, якія спаборнічалі ў 5 розных групах: у турніры «А» - спаборнічалі 10 чалавек па кругавой сістэме з нормай міжнароднага майстра, у турніры "В" (асноўны турнір) - гулялі 50 чалавек па швейцарскай сістэме ў 9 тураў, а таксама 3 дзіцячых турніры да 12, да 10 і да 8 гадоў.
У турніры «В» ўдзел браў трэнер клуба «Шахматны дом», нацыянальны майстар Койшман Яўген Навумавіч. Прайшоўшы ўвесь турнір без паражэнняў і скончыўшы спаборніцтва на 1 дошцы, Яўген Навумавіч заняў прызавое 5 месца.
У дзіцячых турнірах выдатна выступілі вучні Яўгена Навумавіча. У турніры да 10 гадоў не было роўных Сяргею Барысчыку (трэнер - Койшман Я., Барташ В.), ён набраў 7.5 балаў з 9 (без паражэнняў) і на цэлы бал апярэдзіў другога прызёра. У турніры да 8 гадоў перамогу святкаваў Дзіма Андрэеў (трэнер - Койшман Я., Барташ В.), у яго 8 балаў з 9 (без паражэнняў). У турніры дзяўчынак да 8 гадоў пераможцам стала Карына Койшман (трэнер - Койшман Я.).
У межах фестывалю праходзілі турніры па рапідзе і бліцы. У турніры па бліцы да 8 гадоў перамогу святкаваў Дзіма Андрэеў з вынікам 8.5 балаў з 9, а ў турніры па хуткіх шахматах сярод дзяўчынак да 8 гадоў першае месца заняла Карына Койшман.
Былі падведзены вынікі і ў камандным заліку. У склад кожнай каманды ўваходзілі 3 мужчыны і адна жанчына. Каманда «Тарпеда» горад Мінск у складзе трэнера і яго вучняў набрала 27 балаў з 36 і стала пераможцам турніру!