Каманда нашага клуба паказала выдатны вынік у паўфіналах чэмпіянату горада сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 гадоў, якія скончыліся 17 снежня. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў (да 10 гадоў), па кругавой сістэме (да 12 гадоў). Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!
Паўфінал чэмпіянату Мінска да 10 год
У турніры гуляла 36 шахматыстаў, з іх шасцёра прадстаўнікоў клуба Шахматны дом. Па выніках турніру ў фінал чэмпіянату Мінска прайшлі 4 чальцы нашага клуба: Гаспаран Сяргей (4 месца), Пархімчык Кірыл (5 месца), Скрыба Леў (9 месца) і Шарапаў Дзяніс (12 месца)
Мацэральнік Вера заняла 2ое месца сярод дзяўчынак, атрымала срэбраны медаль і дыплом за 2ое месца.
Паўфінал чэмпіянату Мінска да 12 год
У турніры ўдзельнічалі ўсяго 8 шахматыстаў, палова з якіх прадстаўляла наш клуб.
У выніку Прапірная Яна падзяліла 1ае і 2ое месца па балах і ўсіх дадатковых паказчыках, якія былі прадугледжаны рэгламентам спаборніцтваў. У выніку рашэннем галоўнага суддзі былі прызначаныя дзве дадатковыя партыі ў бліц, у якіх хутчэйшай была суперніца Яны. Па выніках турніру ў фінал чэмпіянату Мінска прайшлі толькі 2 першыя месцы.
Трэцяе прызавое месца ў турніры заняў Рабкоў Арцём. Яна і Арцём атрымалі срэбраны і бронзавы медалі, а таксама дыпломы за 2ое і 3е месцы.
Мы ўпэўненыя, што і надалей вучні нашай шахматнай школы будуць паказваць выдатныя вынікі!