Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да каманды Шахматнага дома і адправіцца з намі на міжнародны Шахматны фестываль у Мукачава з 1 па 9 ліпеня 2018 года.
Для юных шахматыстаў - удзел у міжнародных шахматных турнірах ці заняткі шахматамі на вучэбна-трэніровачных зборах.
Для бацькоў юных шахматыстаў - адпачынак у Карпатах: горы, горныя рэкі і азёры, ровары або пляж, аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі, басейн з мінеральнай вадой.
Вандроўка адбылася, прапануем вам азнаёміцца з невялікай фотасправаздачай: Мукачівське літо 2018
XII міжнародны шахматны фестываль
«Мукачаўскае лета – 2018»
Турніры:
- Турнір «А» – open з аблікам рэйтынгу FIDE.
- Турнір «B» – open з аблікам нацыянальнага рэйтынгу.
- Турнір «C» - дзіцячы open з аблікам нацыянальнага рэйтынгу.
- Турнір «D» – дзіцячы open з аблікам нацыянальнага рэйтынгу.
- Турнір «Е» - бліц-турнір з аблікам рэйтынгу FIDE.
- Турнір «F» – дзіцячы бліц-турнір з аблікам рэйтынгу FIDE.
Турнір А, В:
9 тураў, кантроль часу – 1,5 г. на партыю + 30 сек. на ход.
Турнір С, D:
9 тураў, кантроль часу – 1,5 г. на партыю + 30 сек. на ход.
C – турнір да 16 год (2002–2005),
D – турнір да 16 год (2006 и мал.). Прызы ў катэгорыі да 8 год (2010 і мал.)
Асобны залік сярод дзяўчынак.
Заняткі шахматамі
Для дзяцей, якія не будуць прымаць удзел у турнірах, будуць арганізаваныя спартыўныя зборы: штодзённыя заняткі шахматамі і трэніровачны турнір. Кошт збораў – 40 рублёў
Кошт вандроўкі
пры рэгістрацыі да 25 траўня: |
пры рэгістрацыі пасля 25 траўня: |
1 дзіця + 1 дарослы – 350$ 1 дзіця + 2 дарослых – 480$ 2 дзіцяці + 1 дарослы– 480$ |
1 дзіця + 1 дарослы – 380$ 1 дзіця + 2 дарослы – 520$ 2 дзіцяці + 1 дарослы – 520$ |
У кошт уваходзіць праезд на камфартабельным аўтобусе, начоўка ў г. Львове, пражыванне ў гатэлі «Закарпацкі Аазіс» (сяло Карпаты, 15 км ад Мукачава са штодзённым трансферам у горад на турнір і назад). Для жадаючых ёсць варыянты пражывання ў самім Мукачава.
Дадаткова аплачваецца турнірны ўнёсак, харчаванне і штодзённыя заняткі шахматами для тых, хто не ўдзельнічае ў турніры.
Дадатковая інфармаця:
Турнірны ўнёсак – 8$ (турніры C і D)
Трохразовае харчаванне ў гатэлі каштуе 9$ на дзень/чал
Для жадаючых атрымаць асалоду ад цудоўнай прыроды будуць арганізаваныя экскурсіі ў горы
Турнір будзе праходзіць у вялікім рэстаранным комплексе “Eventum Hall”.
Падчас запісу на вандроўку неабходна ўнесці заклад 100$, які ўваходзіць у суму аплаты. Пры адмене ўдзелу заклад не вяртаецца.
Праграма вандроўкі:
- 01.07 7:00 – Выезд з Мінска; прыбыццё ў Львоў – 17:00. Засяленне ў гасцініцу. Вольны час у горадзе.
- 02.07 9:00 – выезд у Мукачава. Засяленне ў гасцініцу. Экскурсія па славутасцях Мукачава. Вольны час у горадзе.
- 03.07 – 08.07 – удзел у турніры ці спартыўныя зборы.
- 04.07 – Экскурсія ў горы.
- 09.07 7:00 – Прыбыццё ў Мінск.
Мукачава
Старажытны прыгожы горад ў перадгор'і Карпат са шматлікімі славутасцямі: замак Паланок, Ратуша, «Белы дом» — палац Феранца II Ракоцы
Сяло Карпаты
У сяле Карпаты (15 км ад Мукачава) знаходзіцца санаторый і некалькі невялікіх гасцініц, у адной з якіх мы будзем жыць. Наш аўтобус будзе кожную раніцу вазіць групу ў Мукачава і назад.
Акрамя запланаваных экскурсій, будзе магчымасць самастойных турыстычных вылазак у горы (пешшу або на роварах). Чыгуначная станцыя «Карпаты» размешчана недалёка ад гасцініцы, што спрашчае для жадаючых самастойныя паездкі ў горы і ў Мукачава.
На тэрыторыі санаторыя размяшчаецца прыгожы парк з возерам, ёсць басейн з мінеральнай вадой і гідромассажной ваннай, сауна, масажны кабінет, настольны тэніс. Прыём мінеральнай вады бясплатна.
Паблізу найчысцейшая горная рака Латорыца з магчымасцю выкупацца і пазагараць на невялікім пясчаным пляжы.
Запісацца на паездку або даведацца падрабязнасці можна ў кіраўніка клуба Шахматны дом Барскага Віктара Яўгенавіча
Тэлефон: +375 44 7625958
email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Ці па тэлефонах клуба:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)