У студзені 2020 у нас пачнуць працаваць новыя дзіцячыя і дарослыя групы для пачаткоўцаў ва ўсіх філіялах Шахматнага дома. Пачатак новага года - выдатны час, каб прывесці дзіця (або прыйсці самому) на заняткі шахматамі! Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто раіць нашу шахматную школу сваім сябрам і знаёмым.
Набор у новыя дзіцячыя групы са студзеня: першы тыдзень заняткаў бясплатна
У студзені пачнуць працаваць новыя дзіцячыя групы для пачаткоўцаў, першы тыдзень заняткаў у гэтых новых групах будзе бясплатным!
На праспекце Партызанскім, 30А:
- Аўторак, чацвер 17:30-18:30 - старэйшая група (ад 7 гадоў і старшэй)
- Аўторак, чацвер 18:30-19:30 - малодшая група (5-6 гадоў)
На вуліцы Чапаева, 3:
- Субота, нядзеля 14:10-15:10 - змяшаная група (ад 5 гадоў і больш)
На праспекце Пушкіна 28:
- Аўторак, чацвер 16:30-17:30 - змяшаная група (ад 5 гадоў і больш)
- Серада 18:30-19:30 - змяшаная група (ад 5 гадоў і больш)
- Субота 19:00-20:00 - змяшаная група (ад 5 гадоў і больш)
Калі вашае дзіця ўжо трохі ўмее гуляць у шахматы, магчыма яно зможа далучыцца да груп, якія працуюць у нас з верасня 2019 года. Вызначыць узровень можна на бясплатным пробным занятку з дапамогай нашых трэнераў.
Новая дарослая група для пачаткоўцаў са студзеня
У студзені адкрыецца новая група для пачаткоўцаў (1 ўзровень):
- На Пушкіна, 28 - чацвер 19:00-20:30
А калі вы ўжо трохі ўмееце гуляць у шахматы і ацэньваеце свой шахматны ўзровень вышэй за пачатковы, то, магчыма, вам падыдуць нашы групы для дарослых 2 ці 3 ўзроўню. Каб вызначыць гэта, вам дастаткова прыйсці на бясплатны пробны занятак у адну з груп, і нашы трэнеры дапамогуць вызначыць ваш ўзровень і параяць адпаведную групу.
Цалкам расклад усіх груп можна паглядзець тут. Вы можаце патэлефанаваць нам па клубных тэлефонах (у правым верхнім куце сайта) ці напісаць у вайбер або телеграм - мы дапаможам з выбарам групы і адкажам на любыя пытанні.