Запрашаем усіх ахвотных, хто ўжо мае 4 разрад, пазмагацца за выкананне нормы 3 разраду ў кваліфікацыйным турніры па шахматах, які пройдзе ў нашым клубе з 7 па 11 лістапада 2024 года.
Норма выканання 3 разраду складае 75%, гэта значыць 7 ачкоў з 9 магчымых.

Палажэнне
аб правядзенні кваліфікацыйнага турніру на 3 разрад

  1. Мэты і задачы
    Мэта мерапрыемства – папулярызацыя шахмат. Задачы: арганізацыя інтэлектуальнага дасугу, атрыманне гульнявога досведу, прыцягненне дзяцей і моладзі да рэгулярных заняткаў спортам.
  2. Час і месца.
    Спаборніцтвы праводзяцца па адрасе г.Мінск, 4ы зав.Кальцова 51, оф.713, 7 паверх з 7 па 11 лістапада 2024 г.
  3. Сістэма правядзення.
    Спаборніцтвы праводзяцца па швейцарскай сістэме ў 9 тураў. Кантроль часу - 30 хвілін на партыю кожнаму ўдзельніку з даданнем 30 секундаў на кожны ход. Удзельнік, які прапусціў партыю без паважнай прычыны і не папярэджваў суддзяў, у лёсаванне наступнага туру не ўключаецца.
  4. Удзельнікі.
    Да ўдзелу дапускаюцца шахматысты, якія маюць 4 разрад.
  5. Судзейства забяспечваецца Судзейскай калегіяй: Галоўны суддзя Барскі В.Я. У спрэчных сітуацыях рашэнне Галоўнага суддзі з'яўляецца канчатковым.
  6. Унёскі і рэгістрацыя.
    Рэгістрацыя ажыццяўляецца толькі з адначасовай аплатай турнірнага ўнёску. Адмова ад удзелу не прадугледжвае вяртанне ўнёску
    Турнірны ўнёсак пры рэгістрацыі да 6 лістапада складае:
    • 50 рублёў для ўсіх шахматыстаў
    • 45 рублёў для сябраў БФШ
    • 40 рублёў для сябраў клуба Шахматны дом.

    Рэгістрацыя ў дзень пачатку турніру 7 лістпада магчымая з 9:30 да 9:45 (толькі калі будуць вольныя месцы) з аплатай турнірнага ўнёска, павялічанага на 20%.
    Зарэгістравацца і аплаціць турнірны ўнёсак можна наступнымі спосабамі:
    1. у клубе Шахматны дом на вул.Усходняй, 56 з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    2. у клубе Шахматны дом на пр.Партызанскім, 30А з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    3. у клубе Шахматны дом у ГЦ Цівалі на вул.Прытцкага, 29 з аплатай наяўнымі, ці праз АРІП, ці праз сістэму "Аплаці" (у працоўны час клуба)
    4. на сайце клуба з аплатай праз сістэму "Аплаці", праз АРІП ці банкаўскай карткай праз Інтэрнэт (кругласуткава)

    Колькасць удзельнікаў абмежаваная! Пры рэгістрацыі ўсіх удзельнікаў, якіх можа ўмесціць турнірная зала, рэгістрацыя спыняецца.

  7. Праграма спаборніцтваў.
    • 07.11 чацвер: 10:00 - адкрыццё, 10:15 – 1–2 тур;
    • 08.11 пятніца: 10:00 - 3–4 тур;
    • 09.11 субота: 15:00 - 5–6 тур;
    • 10.11 нядзеля: 15:00 - 7–8 тур;
    • 11.11 панядзелак: 18:00 - 9 тур. Праз 15 хвілін пасля заканчэння апошняга туру - закрыццё спаборніцтваў.
  8. Вызначэнне месцаў. 
    Месцы удзельнікаў вызначаюцца па найбольшай колькасці набраных балаў. У выпадку роўнасці балаў у двух ці больш удзельнікаў парадак вызначаецца па дадатковых каэфіцыентах:
    1. Каэфіцыент Бухгольца ўсечаны (без найгоршага выніку)
    2. Каэфіцыент Бухгольца
    3. Каэфіцыент Бергера
  9. Узнагароджанне ўдзельнікаў. 
    Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі, а пераможцы і прызёры - дадатковымі прызамі. Удзельнікі, якія не прысутнічалі на закрыцці спаборніцтваў, пазбаўляюцца права на прызы.
  10. Дадатковая інфармацыя.
    Арганізатар мерапрыемства - ТАА "Чайлд Кінг".
    Фінансаванне мерапрыемства здзяйсняецца арганізатарам, у тым ліку за кошт сабраных турнірных унёскаў. Выдаткі, звязаныя з праездам, харчаваннем і размяшчэннем удзельнікаў і суправаджаючых асоб нясуць камандзіруючыя арганізацыі або ўдзельнікі асабіста.
    Адказнасць за бяспеку, жыццё і здароўе ўдзельнікаў у дарозе і падчас правядзення турніру ўскладаецца на кіраўнікоў дэлегацый, саміх удзельнікаў або іх законных прадстаўнікоў.
  11. Дадатковая інфармацыя.
    Норма 3 разраду складае 75% (7 балаў з 9 магчымых). Запіс партый абавязковы, кожны ўдзельнік павінен мець асадку і нататнік для запісу. Удзельнікі з прыкметамі захворвання і падвышанай тэмпературай да ўдзелу ў бліжэйшых турах не дапускаюцца, але могуць быць вернутыя ў турнір пасля выздараўлення.
    Удзел у турніры азначае згоду з усімі пунктамі дадзенага Палажэння.
    Арганізатар спаборніцтваў пакідае за сабой права ўносіць абгрунтаваныя змяненні ў дадзенае Палажэнне.
    Канчатковае тлумачэнне гэтага Палажэння застаецца за арганізатарам спаборніцтваў.
    Палажэнне з'яўляецца афіцыйным запрашэннем да ўдзелу ў турніры.

Рэгістрацыя ў турнір на 3 разрад

Каб аплаціць турнірны ўнёсак з дапамогай банкаўскай карткі, ці праз АРІП, ці праз сэрвіс "Аплаці", запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Вы можаце аплаціць унёсак адразу за некалькіх удзельнікаў - для гэтага запоўніце палі ніжэй і націсніце кнопку "Дадаць у спіс аплаты", пасля гэтага зноў запоўніце палі ніжэй для другога ўдзельніка і націсніце кнопку "Аплаціць удзел".

Поўнае апісанне працэдуры замовы і аплаты

Унёсак:



Прозвішча *
Імя *
Год нараджэння *
Спартыўны разрад *
Клуб ці спартыўная школа
Трэнер
Тэлефон *
* Абавязковыя палі
Кошт: 50.00 BYN
У нашай электроннай сістэме месцы на гэтае мерапрыемства ўжо скончыліся. Але магчыма, што зарэгістравацца яшчэ атрымаецца праз тэлефанаванне нашаму адміністратару
Copyright MAXXmarketing GmbH
JoomShopping Download & Support

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: