Пандэмія каронавіруса ўскладніла жыццё ўсім. Але асабліва цяжка зараз медыкам, якія стаяць на першай лініі абароны. Ці можна дапамагчы ім, гуляючы ў шахматы?
Сёння кожны чалавек задумваецца: "што я магу зрабіць, каб спыніць распаўсюд гэтай заразы, якая ахапіла нашу планету, чым і каму я магу дапамагчы?" Задаліся гэтымі пытаннямі і мы.
Каму? Гэта зразумела: у першую чаргу дапамагаць трэба нашым дактарам і медсёстрам, якія стаяць на першай лініі абароны. Але як? Што мы можам? Што мы ўмеем рабіць? Ўмеем вучыць дзяцей гуляць у шахматы... ўмеем арганізоўваць шахматныя турніры... Стоп! Гэта ідэя!!!
Так (або прыкладна так) і нарадзілася ідэя шахматнага дабрачыннага анлайн-фестывалю, усе сродкі ад якога пойдуць на спецыяльны дабрачынны рахунак, адкрыты міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Онлайн-фестываль будзе праводзіцца 18-19 красавіка на сайце chess.com і будзе ўключаць у сябе два турніры: Рапід 10+5 (18.04.2020) і бліц 3+2 (19.04.2020). Дабрачынны ўнёсак ад 2 да 10 беларускiх рублёў па жаданні кожнага ўдзельніка. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў Палажэнні аб фестывалі.
Запрашаем усіх беларускіх (і не толькі) аматараў шахмат ўзяць удзел у нашым фестывалі! Давайце разам затопчым каронавірус сваімі шахматнымі конямі!
Пра вынікі фестывалю можна даведацца тут
Каментары