Клуб Шахматны Дом прапануе вам займацца шахматамі, не выходзячы з дому – з дапамогай заняткаў у нашых анлайн-групах.

>> запісацца ў анлайн-групу можна тут

Як гэта працуе?

Анлайн-заняткі адбываюцца з дапамогай адмысловага праграмнага комплексу для канферэнц-сувязі з шахматным ухілам. Не хвалюйцеся, насамрэч усё проста: вам трэба ўсталяваць усяго адну праграму. Яна працуе так, што трэнер і вучні бачаць і чуюць адзін аднаго, а таксама на экране кожнага камп’ютара, планшэта ці тэлефона кожны бачыць шахматную дошку, якой кіруе трэнер. Усей групе тлумачыцца тэма, задаюцца пытанні, выслухоўваюцца адказы. Усе разам разбіраюць партыі і задачы, карацей кажучы, усё адбываецца, як і на зычайным занятку.

Каму будуць карысныя анлайн-заняткі?

Нашыя анлайн-заняткі падыходзяць практычна ўсім: ад 5-гадовых пачаткоўцаў да шахматыстаў-разраднікаў і дарослых.

Дзецям 5-6 год лепш займацца пад наглядам бацькоў. Дарослыя дапамогуць дзіцяці ўвайсці на анлайн-рэсурс, а таксама не адцягнуць увагу ад заняткаў.

Больш старэйшыясправяцца самастойна, калі папярэдне бацькі растлумачаць і пакажуць дзецям, як працуе праграма, бо дарослым гэта не будзе складана, а ў выпадку неабходнасці дапаможам мы.

Анлайн-групы падзеленыя па ўзроўнях навучання:

  • навічкі (не займаліся зусім ці займаліся менш за месяц, не ведаюць яшчэ нічога ці ведаюць толькі асноўныя правілы);
  • пачаткоўцы (займаюцца ўжо некалькі месяцаў, ведаюць, што такое звязак і двайны ўдар);
  • безразраднікі малодшыя (5-6 гадоў, займаюцца больш за паўгода, няма разраду па шахматах);
  • безразраднікі старэйшыя (ад 7 гадоў, займаюцца больш за паўгода, няма разраду па шахматах);
  • 4-разраднікі (выканалі 4 разрад па шахматах);
  • спартсмены (ад 3 разраду і вышэй);
  • дарослыя (ад пачаткоўцаў да тых, якія добра граюць).

Калі і як часта праходзяць заняткі?

Анлайн-групы працуюць па сталым раскладзе. Большасць груп займаецца 2 разы на тыдзень. Калі ёсць жаданне і магчымасць, можна займацца ў некалькіх групах аднаго ўзроўню больш двух разоў на тыдзень.

Што трэба для заняткаў у анлайн-групах?

  1. Камп’ютар або ноўтбук, з дапамогай якога вучні будуць займацца (можна выкарыстоўваць планшэт ці смартфон, хаця гэта менш зручна з-за невялікага памеру экрана)
  2. Стабільнае хуткаснае падлучэнне да інтэрнэту. Лепш выкарыстоўваць правадное падлучэнне, але падыходзіць і падлучэнне па wi-fi. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць мабільны інтэрнэт з-за яго нестабільнасці і вялікага спажывання трафіку. Хуткасць інтэрнэту павінна быць не ніжэй за 1 мегабіт за секунду.
  3. Веб-камера і аўдыё-гарнітура (мікрафон і дынамікі) .

    Дынамікі патрэбныя дзеля таго, каб вучань мог чуць трэнера, а мікрафон наадварот – каб трэнер чуў вучня.
    Камера патрэбная, каб трэнер мог сачыць за тым, што вучань глядзіць у экран на шахматную дошку, а не адцягваецца ад заняткаў.

    У сучасных ноўтбуках (планшэтах і смартфонах) часцей за ўсё ўжо гэтвя прылады ўжо ўбудаваныя. Калі не, то неабходна іх падключыць. Калі ёсць аўдыё-гарнітура, то лепш выкарыстоўваць яе, каб лішнія гукі нікому не заміналі.

  4. Праграма канферэнц-сувязі Zoom Менавіта праз яе будуць весціся заняткі. Калі яна ў вас яшчэ не ўстаноўлена, трэба бясплатна спампаваць яе з афіцыйнага сайта (https://zoom.us/download) і ўсталяваць. Можна ў ёй зарэгістравацца, але гэта не абавязкова!
    Важна! Падчас першага ўвахода ў праграму zoom трэба абавязкова паказаць сапраўдныя імя і прозвішча вучня, які будзе займацца, у адваротным выпадку вучань не будзе дапушчаны на занятак! Гэта неабходна, каб трэнер падчас заняткаў бачыў імёны вучняў, а таксама для ўліку наведвальнасці.
  5. акаунт на сайце chess.com
    Сhess.com - гэта найбуйнейшы гульнявы шахматны сайт, на ім мы будзем праводзіць практычную частку заняткаў (гуляць і рашаць задачы, выконваць хатнія заданні).
    Важна! Падчас рэгістрацыі ў chess.com вельмі пажадана ўказаць сапраўдныя імя і прозвішча вучня. Гэта трэба, каб трэнер разумеў, чыі партыі ён праглядае і мог даваць персанальныя рэкамендацыі па гульні. Рэгістрацыя ў chess.com бясплатная: https://www.chess.com/l/chesshouse-club-registration
  6. далучыцца да клуба Шахматнага дома ў chess.com
    У chess.com ёсць супольнасці, якія называюцца "клубы". У "клубе" Шахматны Дом на chess.com мы праводзім турніры для дзяцей - гульнявую частку заняткаў.
    Каб мець магчымасць праводзіць шахматныя партыі з супернікам, трэба пасля рэгістрацыі далучыцца да "клуба" - проста перайсці па гэтай спасылцы: https://www.chess.com/club/chesshouse-club - і націснуць "далучыцца"
  7. Запісацца ў адну з нашых анлайн-груп.
    Абярыце ў нашым раскладзе групу або некалькі груп, якія падыходзяць вам па ўзросце і шахматнаму ўзроўню. У абраную групу трэба запісацца.

Запіс у анлайн-групы

Абраць анлайн-групу і запісацца на заняткі ў ёй можна на старонцы Расклад і кошты

Як далучыцца да АНЛАЙН-ЗАНЯТКАЎ (ІНСТРУКЦЫЯ)

Падрыхтоўка да анлайн-занятку па кроках. Крокаў шмат, але ўсе нескладаныя.

  1. Запісацца на заняткі ў прыдатную групу.
    Вы выбралі ў нашым раскладзе прыдатную вам групу і запісаліся ў яе праз спецыяльную форму запісу.
  2. Пераканацца, што ў вас усё тэхнічна гатова да занятку.
    Патрэбны кампутар (ноўтбук, планшэт, тэлефон) з камерай і аўдыё-гарнітурай, стабільны і хуткі інтэрнэт, а таксама ўсталяваная праграма Zoom, рэгістрацыя на chess.com і далучэнне да клубу ў chess.com. Больш падрабязна аб тэхнічнай падрыхтоўцы вышэй.
  3. Атрымаць ліст-запрашэнне ў электроннай паштовай скрыні.
    У дзень занятку вам на электронную паштовую скрыню, якую вы ўказалі падчас запісу ў групу, прыйдзе ліст з тэмай "Запрашэнне: анлайн-група". У лісце будзе 2 спасылкі: на далучэнне да занятку ў праграме Zoom і на далучэнне да турніру ў chess.com
    Калі лісту ў пошце няма, паглядзіце магчымыя рашэнні ніжэй
  4. Падрыхтавацца да заняткаў.
    Паспрабаваць зрабіць так, каб падчас занятку вакол вучня не было знешніх гукаў, якія маглі б перашкаджаць займацца яму і астатнім удзельнікам анлайн-заняткаў.
    За 15 хвілін да пачатку занятку ўключыць кампутар, падключыць і ўключыць камеру і аўдыё-гарнітуру (мікрафон і дынамікі), адкрыць электронную пошту.
    За 10 хвілін да занятку далучыцца да турніру ў chess.com
    1. З атрыманага на электронную пошту ліста-запрашэння перайсці па спасылцы "далучыцца да турніру ў chess.com" - адкрыецца сайт chess.com
    2. Калі вы не аўтарызаваныя на chess.com - аўтарызавацца (увайсці)
    3. Націснуць вялікую аранжавую кнопку "далучыцца", каб далучыцца да турніру

    За 5 хвілін да занятку далучыцца да канферэнцыі ў Zoom

    1. З атрыманага ў электроннай пошце ліста-запрашэння перайсці па спасылцы "Падключыцца да канферэнцыі Zoom" - адкрыецца сайт Zoom і з'явіцца ўсплывальнае акенца з прапановай адкрыць прыкладанне Zoom.
    2. Пагадзіцца і націснуць кнопку "адкрыць прыкладанне Zoom"
    3. Важна! У акенцы Zoom, якое адкрылася, абавязкова ўпісаць сапраўдныя прозвішча і імя вучня. Вучні з нікамі ці без прозвішчаў не будуць дапушчаныя да занятку!
    4. Націснуць "увайсці з выкарыстаннем гуку кампутара"
    5. Пачакаць, пакуль адміністратар запусціць вас з залы чакання ў канферэнцыю
    6. Калі патрапіце ў канферэнцыю, пераканацца, што ўключаны ваш гук: у Зуме ўнізе злева выява мікрафона павінна быць зялёнай і не перакрэсленай. Калі гэта ня так, націсніце на яе.

Магчымыя праблемы:

Не прыйшоў ліст-запрашэнне на анлайн-занятак

Ліст павінны прыйсці ў дзень правядзення заняткаў не пазней чым за 1 гадзіну да пачатку. Калі ліста ў пошце няма, праверце, ці не трапіў ён ў спам або ў іншыя патаемныя месцы вашай паштовай праграмы. 

Калі вы выкарыстоўваеце гугл-каляндар, пераканайцеся, што вы не адключылі атрыманне апавяшчэнняў ў яго наладах - інакш ліст-запрашэнне на занятак на вашу пошту можа не прыйсці. Як праверыць налады апавяшчэнняў гугл-календара: https://support.google.com/calendar/answer/37242

Калі за 1 гадзіну да заняткаў ліста ўсё ж такі няма, напішыце ў вайбер: 375293784929

Пасля пераходу па спасылцы з ліста нічога не адбываецца

Калі Zoom не адкрыўся аўтаматычна па спасылцы з ліста, можна выкарыстоўваць ручны ўваход.

Для гэтага запусціце на кампутары праграму Zoom. У акенца, якое адкрылася ў праграме, націсніце "увайсці ў канферэнцыю" (можа быць кнопка з тэкстам або выява з плюсікам)

Адкрыецца панэль, куды трэба ўвесці 9-значны ідэнтыфікатар канферэнцыі (з ліста) і абавязкова поўныя імя і прозвішча вучня. На наступным кроку трэба ўвесці пароль (таксама ёсць у лісце).

Занятак па часе ўжо пачалося, а вы ўсё яшчэ ў залі чакання Zoom

Пераканайцеся, што вы падпісаныя ў Zoom сапраўднымі прозвішчам і імем вучня. У адваротным выпадку вучань не дапускаецца да заняткаў. Каб выправіць напісанне свайго імя, трэба выйсці з канферэнцыі, ўручную запусціць праграму Zoom, ўпісаць у ёй сапраўдныя прозвішча і імя вучня, 9-значны ідэнтыфікатар канферэнцыі і ўвесці пароль канферэнцыі (ідэнтыфікатар і пароль канферэнцыі пазначаны ў лісце-запрашэнні, які вы атрымалі на электронную пошту )

Не атрымліваецца далучыцца да турніру ў chess.com

Турнір у chess.com - гэта другая гульнявая частка кожнага анлайн-занятку. Калі ў вас не атрымліваецца далучыцца да турніру, упэўніцеся, што:

  • Вы зарэгістраваныя і аўтарызаваны ў chess.com. Калі вы пераходзіце па спасылцы з ліста-запрашэння, а chess.com прапануе вам зарэгістравацца - зрабіце гэта ці ўвайдзіце пад сваім лагінам і паролем, калі ўжо зарэгістраваныя.
  • Вы далучыліся да клубу Шахматны дом. Да свайго першага занятку вам трэба перайсці на chess.com па спасылцы https://www.chess.com/club/chesshouse-club - і націснуць "далучыцца".
  • Вы далучыліся да турніру не раней, чым за 1 гадзіну да яго пачатку. Пачатак турніру запланаваны праз 35 хвілін пасля пачатку занятку (ва ўсіх групах, акрамя спартыўных і дарослых). Таму калі перайсці па спасылцы раней, чым за 25 хвілін да пачатку занятку, кнопка "далучыцца" будзе не актыўная. Пачакайце і далучыцеся да турніру крыху пазней.

Дадаць каментарый