Навіны шахматнага свету

паўфінал чэмпіянату Мінска па шахматах

Каманда нашага клуба паказала выдатны вынік у паўфіналах чэмпіянату горада сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 10 і 12 гадоў, якія скончыліся 17 снежня. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў (да 10 гадоў), па кругавой сістэме (да 12 гадоў). Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!

паўфінал чэмпіянату Мінска па шахматах

З 17 па 26 лістапада каманда нашага клуба брала ўдзел у паўфінале чэмпіянату Мінска да 8 год. Дзяўчаты і хлопцы выдатна правялі турнір, занялі прызавыя месцы і прабіліся ў фінал чэмпіянату горада. Віншуем!

27-31.12.2017 ў Беластоку пройдзе 36 Міжнародны шахматны мемарыял Людвіка Заменгофа. Наш клуб аказвае дапамогу ўсім цікаўным у трансферы, рэгістрацыі, атрыманні віз і браніраванні жылля.

П'едэстал мемарыяла Сакольскага 2017

З 31 кастрычніка па 3 лістапада ў Мінскім Палацы моладзі праходзіў мемарыял А.П. Сакольскага, у якім брала ўдзел каманда нашага клуба.

гросмайстар Сяргей Каспараў

11-12 лістапада ў клубе Шахматны дом пройдзе "Шахматны ўікэнд". У яго межах можна будзе наведаць першую з серыі лекцый беларускага гросмайстра Сяргея Каспарава. Лекцыі такіх моцных шахматыстаў даюць выдатную магчымасць падвысіць сваё шахматнае майстэрства.

Таксама ў межах ўікэнда пройдзе 2 турніры па хуткіх шахматах: для дзяцей і дарослых (палажэнне аб турнірах), а гульня ў клубе для ўдзельнікаў турніру і слухачоў лекцыі ў гэтыя дні будзе бясплатная.

Клуб Шахматны дом нарэшце адкрывае свой гульнявы клуб, завітвайце!

Пад такой назвай у газеце Звязда выйшаў матэрыял, прысвечаны трэнеру і кіраўніку нашага шахматнага клубу Віктару Барскаму. Падаем тэкст артыкулу.

Чэмпіянат РБ сярод інвалідаў

З 25 па 29 жніўня ў горадзе Мінску ў памяшканні РЦАП праходзіў асабісты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод інвалідаў. Гэта быў ужо 25 юбілейны чэмпіянат і па збегу абставін у турніры прынялі ўдзел 25 наймацнейшых шахматыстаў краіны, якія прайшлі адбор у сваіх рэгіёнах. Адным з іх быў трэнер нашага клуба Яўген Койшман.

Чэмпіёны

З 10 па 19 жніўня ў Гародне праходзіў Міжнародны шахматны турнір. У турніры ўзялі ўдзел больш за 150 гульцоў, якія спаборнічалі ў 5 розных групах: у турніры «А» - спаборнічалі 10 чалавек па кругавой сістэме з нормай міжнароднага майстра, у турніры "В" (асноўны турнір) - гулялі 50 чалавек па швейцарскай сістэме ў 9 тураў, а таксама 3 дзіцячых турніры да 12, да 10 і да 8 гадоў.

Пытанні:

Ці можна зараз далучыцца да заняткаў?

Розныя групы і кошт навучання ў іх?

Што рабіць, калі не атрымліваецца наведаць аплачаны занятак?

Ці ёсць заняткі ў святы і на вакацыях?

Як можна аплачваць заняткі шахматамі?

Задаць пытанне

Ці можна зараз далучыцца да заняткаў?

Адказ: Так, можна!
Даведацца пра актуальны расклад можна праз наш кантакт-цэнтр. Напішыце нам ці патэлефануйце:

Viber (асабісты чат): chesshouse

Telegram (асабісты чат): chesshousebot

+375 44 478-90-51 (А1)

+375 33 388-90-51 (МТС)

У вас ёсць розныя навучальныя групы. Ад чаго залежыць кошт навучання?

Адказ: Кошт заняткаў залежыць ад інтэнсіўнасці навучання: для маленькіх дзетак нагрузка меньшая, і большая для старэйшых (але радасці ў нас многа для ўсіх). 
Наш расклад пабудаваны так, каб вы маглі выбраць зручны для вас час заняткаў і тую інтэнсіўнасць, якая падыдзе вашаму дзіцяці. Патэлефануйце нам па кантактных нумарах - і мы дапаможам вам выбраць групу.
Падрабязней пра розныя групы і кошты заняткаў вы можаце даведацца ў раздзеле "расклад і кошты".

Што рабіць, калі не атрымліваецца наведаць аплачаны занятак?

Адказ: У нашым клубе прадугледжаны розныя варыянты адпрацовак і аплаты заняткаў. Падрабязней тут: Адпрацоўкі прапушчаных заняткаў у клубах і анлайн

Ці ёсць заняткі ў святы і на вакацыях?

Адказ: Падчас школьных вакацый, у тым ліку летніх, заняткі працягваюцца (летам мяняецца расклад). Заняткаў няма ў дзяржаўныя выхадныя і ў кароткі прамежак да і пасля новага года.

Як можна аплачваць заняткі шахматамі?

Адказ: Аплачваць заняткі можна любым зручным вам спосабам:
1. Наяўнымі або банкаўскай карткай непасрэдна ў клубе
2. Банкаўскай карткай праз інтэрнэт (старонка аплаты на сайце клуба)
3. Праз АРІП (старонка аплаты на сайце клуба)
4. Праз сэрвіс "Аплаці" (старонка аплаты на сайце клуба)
Інструкцыі для аплаты праз сайт, праз АРІП ці "Аплаці" падрабязна апісаны ў апісанні працэдуры замовы і аплаты.

 

 

Дзе знаходзяцца школы шахмат Шахматнага дома: